«Арт Сядзіба» — гэта некамерцыйная арганізацыя і беларускамоўны інтэрнэт-партал. Мы папулярызуем беларускую мову і культуру, падтрымліваем незалежных творцаў і рэалізуем розныя грамадска-значныя ініцыятывы.

За сем год існавання мы зрабілі сотні вялікіх і не вельмі маштабных мерапрыемстваў — ад першага ў Беларусі «Дня Вышыванкі» да кватэрнікаў і імпрэз у невялікіх клубах.

Падтрымаць арт сядзібу
">

Беларускамоўныя

24.04.2019
кафэ "Грай" (Інтэрнацыянальная, 33)

«Б Е Л А Р У С К А М О Ў Н Ы Я» — штотыднёвы праект «Арт Сядзібы» ў межах года Беларускай мовы і кампаніі “Беларускамоўны”.
Падтрымаць: molamola.by/campaigns/191

Кожную сераду ў госці прыходзяць па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі.

24 красавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00
📌 Паліна Паланейчык — самая шчырая ды (не)сумная спявачка, вядомая як Palina (раней – Паліна Рэспубліка), удзельніца ўкраінскага шоу Х-фактар;
📌 Хведар Грувіч — музыка-бубнач, удзельнік шматлікіх музычных праектаў (Дразды, тур з Natalia Oreiro), ютубер.

Паслухай дасведчаных і зрабі свой крок да роднай мовы!
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Падрабязней: belsat.eu/belmounyja/