22.05.2017

Пасля аншлагу ў Мінску культавы «Народны Альбом» завітае на хутар «Шаблі» ў Валожынскі раён. Оўпен-эйр «Вольнае Паветра» гэтым разам складаецца з дзвюх музычных частак!

15 ліпеня атмасферу «Вольнага Паветра» будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл «Народны Альбом» з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Будуць і сюрпрызы.

Фестываль прысвячаецца светлай памяці Ганны Вольскай. 

«Наш традыцыйны фестываль новага этна «Вольнае Паветра» пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне «Народнага Альбома» ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля? Гэты музычны праект – частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае нам пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне «Вольнаму Паветру», – расказваюць арганізатары.

«Вольнае Паветра» пачнецца 15 ліпеня а 18-й гадзіне. Па традыцыі на хутар «Шаблі» можна прыехаць у пятніцу ў намётавае мястэчка ды вабіць час на прыгорках Малога Запруддзя. Дзеці да 12 год – бясплатна. Можна браць і сабак, аднак з ланцужком і напыснікам.

Паспець набыць квіткі па 30 рублёў яшчэ можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by.

Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596

 

Система Orphus