23.05.2017

22 ліпеня адбудзецца фестываль «Viva Braslav-2017», які ў мінулым годзе ўвайшоў у шэраг галоўных летніх оўпен-эйраў Беларусі. У гэтым годзе на мерапрыемстве выступяць IOWA, Swanky Tunes, L’One, Vicetone, Макс Барскіх і іншыя артысты. 

Фестываль «Viva Braslav-2017» збярэ прыхільнікаў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку ў горадзе Браслаў на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, спартыўнай праграмай і намётавым гарадком.

Фестывальная пляцоўка і кемпінг адчыняцца ў абед 21 чэрвеня, асноўная праграма будзе доўжыцца з 10 ранку 22 чэрвеня да 5 ранку 23 чэрвеня. Музычная канцэпцыя мерапрыемства – спалучэнне якаснай папулярнай музыкі і вядомых прадстаўнікоў EDM.

ПОП/РОК

Упершыню на летнім фестывалі ў Беларусі выступяць хітмэйкеры IOWA з любімымі трэкамі «Бьет бит», «Маршрутка», «Улыбайся». Таксама гэты музычны кірунак прадставяць расійскі рэпер LOne («Все танцуют локтями») і ўкраінскі поп-выканаўца Макс Барскіх («Туманы»).

Хто яшчэ: «Без билета» (Беларусь), «Чайка» (Расія), «Коктейль Шаляпина» (Беларусь).

IOWA «Бьет бит» 

Макс Барских «Туманы/Неверная» 

EDM

Упершыню ў Беларусі выступіць электронны дуэт Vicetone (Нідэрланды), на рахунку якога больш за 80 мільёнаў праслухоўванняў на Soundcloud, а таксама выступы ў топавых клубах свету: Ministry Of Sound (Лондан), Pacha (Нью-Ёрк), Create (Лос-Анджэлес). У ліку хэдлайнераў гэтага напрамку таксама Swanky Tunes (Рассія) і Zonderling (Нідэрланды).

Хто яшчэ: Feel (Расія), UCast (Беларусь), Omnia (Украіна), Mikis (Беларусь).

Swanky Tunes & Playmore «I Need You» 

«Кожны год мы павышаем узровень артыстаў, якія прыязджаюцбь на фестываль. У гэтым годзе мы таксама зрабілі дадатковы акцэнт на напаўненне і афармленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на вадзе, на сушы і нават у паветры», – адзначаюць арганізатары фестываля.

Уваходны квіток на фестываль каштуе 33,99 рублёў. Месца пад намёт (да 4 чалавек) у фестывальным кемпінгу – 15 рублёў. Продаж на сайце www.vivabraslav.by і ў касах Kvitki.by у 43 гарадах Беларусі. Аўтобусныя туры з розных гарадоў Беларусі – https://vivabraslav.ga/

Система Orphus