02.06.2017

4-га чэрвеня гурт «N.R.M.» віншуе клуб «Графіці» з 18-годдзем. Знакамітыя песні, добрыя размовы, утульнае месца. Калі нам будзе ў ліпені халодна (што вельмі верагодна), то песні пра каханне зробяць наш вечар цяплейшым.

 

 Квіткі:
загадзя: танцпол – 10 руб., столік – 15 руб.
у дзень: танцпол – 15 руб., столік – 20 руб.
Квіткі можна набыць на сайце graffiti.by
і ў касе клуба па зав. Калініна, 16.

З 1 па 11 чэрвеня бар-клуб «Графіці» адзначае сваё 18-годдзе! У гэтыя дні на сцэне з’явяцца Адыс Абеба, Neuro Dubel, Крама, Касіяпея, Палац, Яблычны Чай, The UNB, Паліна Рэспубліка, РСП, N.R.M., Drымон, ZnaROCK і Сяргей Башлыкевич. Таксама ноччу па пятніцах і суботах пройдуць вечарыны ды рок-караоке, а днём па суботах і нядзелях —  квіз і гульні. У гэтыя дні на ўсё меню дзейнічаюць зніжкі 10%! І паралельна працуе тэраса — піўное Логава — з крафтавым півам і свабодным уваходам!

Падрабязную інфармацыю шукайце тут.

Система Orphus