02.06.2017

3-га чэрвеня дегендарны беларускі фольк-рок гурт «Палац» дасць канцэрт у клубе «Графіці». Канцэрт пройдзе ў межах тыдня, прысвечанага паўналеццю клуба.

 Квіткі:
загадзя: танцпол – 10 руб., столік – 15 руб.
у дзень: танцпол – 15 руб., столік – 20 руб.
Квіткі можна набыць на сайце graffiti.by
і ў касе клуба па зав. Калініна, 16.

Гурт «Палац» утвораны ў 1992 ў Мінску.
Пачынальнікі стылю «фольк-мадэрн» у беларускай музыцы (традыцыйны фальклор, аранжаваны ў адпаведнасці з актуальнымі музычнымі тэндэнцыямі з выкарыстаннем сэмплаў).

Система Orphus