07.06.2017

8 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі (вул. К. Маркса,12)  адбудзецца канцэрт Кацярыны Ваданосавай і Fantasy Orchestra. 

Кацярына Ваданосава — беларуская спявачка, паэт, музыкант. Аўтар паэтычнага зборніка «Міфатворчасць» (2015) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016). Грае на некалькіх музычных інструментах. Мае вакальны дыяпазон у тры актавы.

У сваіх песнях абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры «залатога веку» рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок».

Fantasy Orchestra — гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з’яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. 

 

Пачатак а 19-й.
Інфармацыя: +375 29 363 76 85 

Уваход вольны.

Система Orphus