13.06.2017

Ох, гэтыя летнія турботы! Вы вырашаецце куды ехаць у адпачынак ці якую частку гардэроба аднавіць. А што, калі мы прапануем вам аднавіць сваё ўспрыманне свету? І разам са старымі чаравікамі выкінуць з вашага жыцця і пэўныя стэрэатыпы?

Зацікавіліся? Тады вам з намі! Што мы Вам параім? Чытыць Кнігі. Толькі не звычайныя – Жывыя! Жывыя Кнігі – гэта людзі, якія гатовы шчыра падзяліцца з вамі сваімі поглядамі, думкамі, вопытам і эмоцыямі.

Зусім не дарэмна мы называем людзей кнігамі, бо адбывацца ўсё гэта будзе ў Жывой Бібліятэцы. Калі вы яшчэ не знаёмыя, то Жывая Бібліятэка – гэта фармат, накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве праз размову з Іншым. На ёй Вы без цяжкасцяў зможаце выбраць Кнігу, якая вам спадабаецца, і «прачытаць» яе. Для чытання вам спатрэбіцца толькі вольны час. Калі ён у вас ёсць, то ўжо 24 чэрвеня вы атрымаеце картку чытача, абярэце кнігу і без асаблівых цяжкасцяў зможаце атрымліваць асалоду ад працэсу.

 

Больш даведацца пра праект можна на нашым сайце humanlibrary.by

Ну што, зоймемся пазакласным чытаннем?

Калi: 24 чэрвеня

Час: 13.00 – 18.00

Дзе: Культурны цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8.

Уваход вольны! Але па жаданні можна прайсці рэгістрацыю загадзя і атрымаць каталог кніг перад мерыпрыемствам, каб азнаёміцца з змесцівам нашай Бібліятэкі.

Жывая Бібліятэка праходзіць у межах фестываля «Самаход». Фестываль прысвечаны першаму бязвізаваму лету між ЕЗ і Беларуссю. Ён адбудзецца 24–25 чэрвеня і будзе напоўнены цікавымі лекцыямі, разнастайнымі даскусіямі і выступамі музыкаў. Болей пра фестываль можна даведацца на сайце samahod.by.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, а таксама чытаць у «Журнале» і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэкі, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам «кніг» ці вы самі «кніга», пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!

Система Orphus