14.07.2017

20 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (вялікая сцэна) адбудзецца монаспектакль Івана Кірчука пад назвай «Дарожка мая…».   

«Дарожка мая…» – аўтарская ўнікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці.

Упершыню на вялікай сцэне праз прызму вопыту аўтар звернецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падковы, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў.

Разам з Іванам Кірчуком вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнейшае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам. 

Пачатак спектакля 19.00
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (вялікая сцэна) — вул. Энгельса, 7

Аўтар і выканаўца ІВАН КІРЧУК. 
Кошт — 20 – 35 руб. 
Квіткі набыць можна у касе тэатра, ці па тэл. 8 -033 -344 -00-13 
ТОЛЬКІ АДЗІН ВЕЧАР! КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНА! 

Система Orphus