19.07.2017

15 кастрычніка ў клубе Re: Public адбудзецца першы ў Беларусі сольны канцэрт яркага ўкраінскага гурта The Hardkiss, які аб’ядноўвае ў сваёй творчасці рок, поп і электроніку. 


The Hardkiss называюць свой стыль progressive pop — гэтае спалучэнне, здавалася б, несумяшчальных рэчаў: хардавых аранжыровак і гучання, а таксама мелодыкі, глыбокіх тэкстаў ды соўлавага вакала Юліі Санінай.

Дадайце да гэтага яркія канцэртныя шоў, запамінальныя відэакліпы і незвычайныя вобразы, над якімі працуе каманда і лепшыя фэшн-дызайнеры Украіны, і вы даведаецеся сакрэт поспеху калектыва. 

Квіткі: 40-48 рублёў.
Квіткі анлайн на kvitki.by.

Інфалінія: +375447228740.

Система Orphus