19.07.2017

23 ліпеня ў прасторы «Квартирник» адбудзецца канцэрт гурта Re1ikt.

Re1ikt – гурт, які зачароўвае слухача з першых хвілін. Re1ikt – гурт, які выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. Re1ikt – гурт, якi трэба iсцi i слухаць!

У праграме вы пачуеце лепшыя песні з розных альбомаў у акустычных версіях. 

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Набыць квіткі на кватэрнік можна па адрасу: Максiма Багдановiча 9, 2 паверх, стойка адміністратара.

Квіткі: 
загадзя: 10 рублёў,
у дзень: 12 рублёў. 

Пачатак канцэрта а 20-й. Адрас прасторы «Квартирник»: вул. Максіма Багдановіча, 7.

Iнфалінія: +375 29 365 98 48.

 

Система Orphus