31.07.2017

20 жніўня ў Лепелі адбудзецца міжнародны фестываль «У госці да Лепельскага Цмока».

Праграма фестываля:

11:00-11:20 Арганізатарам ёсць што сказаць! 

11:20-12:00 Прэзентацыі ўдзельнікаў фестывалю. 

12:00-13:00 Маладзёвы этна-праект «Патрыцыя- Гарэза» і іншыя юныя дараванні.

13:00-13:30 Фольк-этна гурт «Малала».

13:30-14:00 Фальклёрны гурт «Варган» (г. Полацк) 

14:00-14:40 Музычны гурт «Лепшы квас». Сучасная музыка ў стылі поп-панк-рок .

14:40-15:20 Поп-рок гурт «Тутэйшыя». 

15:20-16:00 Дуэт «Агата» – новая музыка ў спалучэнні беларускага фальклёру, еўрапейскага этна-джаза і лаціна-амерыканскага танга.

16:00-16:40 Гурт «Нarmonic Style Project» 

16:40-17:40 Аўтарскія песні на словы беларускіх паэтаў. Спявае Зміцер Вайцюшкевіч.

17:40-18:30 Традыцыйны ўдзельнік фестывалю. Фольк-рок гурт «Рокаш».

18:30-19:00 Далучаемся да «Спеўнага сходу» з Сержуком Доўгушавым .

19:00-20:30 Легенда беларускага фольку Алег Хаменка і гурт «Палац».

20:30-22:00 Вітаем гасцей з Украіны. Гурт «TaRuta»

Таксама акрамя асноўнай праграмы на фестывалі будуць дзейнічаць інтэрактыўныя тэматычныя зоны:

— дзіцячы пагорак (казкі, гульні, спектаклі, забаўлянкі ад казачніцы Ларысы Рыжковай і гурта «Калыханка»), 
— танцавальная лагчына (майстар-класы па музыцы, спевах, танцах і не толькі),
— прэзентацыя кнігі «Кулінарная спадчына Лепельшчыны» (15.00),
— даліна майстраў,
— кулінарны востраў,
— турыстычная узбярэжжа.
— шоу паветраных змеяў. 

 

Лепельскі Цмок чакае гасцей! Ён упэўнены, што разам мы файна правядзем час!

Система Orphus