10.08.2017

16 снежня ў «Мінск-Арэне» адбудзецца канцэрт рэпера Макса Каржа. Музыка прэзентуе праграму «Малы пасталеў. Частка 2».

Макс Корж для Беларусі – даўно не проста музыка. Просты хлопец з правінцыйнага гарадку ажыццявіў мару мільёнаў і прымусіў усіх ганарыцца папулярнай музыкай, зробленай у Беларусі. Макс Корж – першы айчынны артыст, які сабраў «Мінск-Арэну».

Без пантоў і надрыву ён, жартуючы, сабраў 13 тысяч чалавек на самой буйной канцэртнай пляцоўцы нашай краіны і зараз, пасталеўшы, ён гатовы зноўку сабраць усіх сваіх сяброў у «Мінск-Арэне» 16 снежня 

«Я вельмі рады, што за гэты час у нас з вамі не адбылося ніякіх радыкальных зменаў, я пішу свае песні, а вы ідзеце па жыцці з узнятым настроем. Але я хачу змяшаць тую вар’яцкую энэргію, якая была на мінулых флэтах, з непаўторным цяплом, што пасялілася ў нас яшчэ на першых канцэртах у Мінску. І атрымаць найлепшае, што калі-небудзь было.  Як гэта будзе выглядаць, мне самому цікава. І, канешне, чакайце новых трэкаў у верасні, без гэтага ніяк», — напісаў Макс на сваёй старонцы  «УКантакце».

Запланаваная на верасень другая частка альбому абяцае быць душэўнай. 

Пачуць новыя песні ў жывым выкананні з альбома «Малы пасталеў ч.2», а таксама паспяваць разам старыя хіты і паслэміць з сябрамі можна будзе ў «Мінск-Арэне» 16 снежня.

Пачатак а 19.00.

Кошт квіткоў: 15-39 рублёў (сектары), 40 рублёў — танцпляц.
«Мінск-Арэна», пр. Пераможцаў, 111.

Набыць квіткі можна на сайце арганізатараў мерапрыемства — канцэртнага агенцтва «Атом М» atomenter.by (без камісіі), на сайтах kvitki.by i ticketpro, а таксама ў касах горада.

Сачыць за навінамі падзеі можна празу суполку «УКантакце».

 

Система Orphus