11.08.2017

Самы сенсацыйны музычны праект апошніх гадоў «Грыбы» раскачае Мінск 29 лістапада ў Палацы спорту. Гурт прэзентуе ў сталіцы свой новы альбом — «Дом на колах ч. 2».

У 2016 годзе «Грыбы» ў прамым сэнсе слова раптам вылезлі з-пад зямлі.

Спачатку па сацсетках разляцелася віруснае відэа пад песню «Інтра», у якім ананімныя пацаны, якія чымсьці нагадваюць мульцяшных герояў Gorillaz, чыталі рэп і рытмічна рухаліся пад музыку з вінтажнага бумбокса.

Песня разышлася на цытаты: «Мы типа грибы, типа грибы, поднялась влага в клубе, и мы растем».

«Грыбы»  не даюць інтэрв’ю, не ўдзельнічаюць у фотасесіях і носяць балаклавы.

На сённяшні дзень у калекцыі «Грыбоў» 4 кліпа. Амаль усе яны ўключаюць у сябе скетчы — кароткія камедыйныя сцэны. Апошняе відэа «Тает лёд» ужо набрала больш за 114 мільёнаў праглядаў і спарадзіла мноства пародый.

Поспех «Грыбоў» нарадзіў мноства разважанняў і філасофскіх сентэнцый ад музычных крытыкаў і культуролагаў, якія спрабуюць раскласці феномен папулярнасці гурта.

«Гэта такія сабе неагопнікі. Яны спяваюць на слэнгу — мове, зразумелай абсалютна ўсім — як сучаснай моладзі, так і старэйшым. Гэта песні спальных раёнаў гарадоў усіх краін СНД. Сучасная, актуальная і трэндавая музыка з налётам настальгіі».

«Грыбы» апынуліся практычна асуджаныя на камерцыйны поспех. Яны прыбралі з рускага рэпу ўсю яго напышлівасць і вялікую колькасць тэксту, зрабілі дзіўна якасны прадакшн трэкаў, дадалі трохі гумару і псеўда-аматарскага стылю пры стварэнні відэа. Усе элементы не новыя, але ўжо даўно ніхто не рабіў поп-праект, які проста качае».

Першы альбом калектыву «Дом на колах» афіцыйна прызнаны самым папулярным музычным запісам у гісторыі «УКантакце». У Мінску група прэзентуе другую частку аднайменнага альбома — «Дом на колах ч. 2».

Канцэрты «Грыбоў» па водгуках гледачоў неверагодна моцныя па энэргетыцы — сухімі з такіх шоу не выходзяць.

«Кожная песня — гэта адзін суцэльны хук», — мабыць, дакладней пра выступ рэпераў і не скажаш.

Канцэрт гурта адбудзецца ў Палацы спорту 29 лістапада. Пачатак у 20.00. 16+

Кошты квіткоў: 65 рублёў — сектары, 55 рублёў — танцпляц. Квіткі ўжо ў продажы.

Набыць квіткі можна на сайце арганізатара мерапрыемства — канцэртнага агенцтва «Атом М» atomenter.by (без камісіі), на сайтах білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

 

 

 

Система Orphus