17.08.2017

Гурт Depeche Mode назваў новую дату мінскага канцэрта: ён адбудзецца 13 лютага 2018 года ў «Мінск-Арэне» 

Беларусы ўсё ж такі пачуюць жыўцом свежы хіт «Where’s the Revolution» з новага альбома «Spirit», заспяваюць хорам «Enjoy the Silence», «Personal Jesus», «Never Let Me Down Again» ды іншыя любімыя песні легандарных брытанцаў.  13 лютага 2018 году Дэйв Гаан, Марцін Гор і Эндзі Флэтчэр выступяць ў «Мінск-Арэне».

Музыкі вярнуцца ў Беларусь у межах еўрапейскай часткі Global Spirit Tour і прэзенттуюць новы альбом Spirit.

Global Spirit Tour стаў адным з самых паспяховых тураў за больш чым 30-гадовую гісторыю Depeche Mode. 33 канцэрты ў 20 краінах Еўропы — першую частку турнэ наведалі больш за мільён прыхільнікаў. Гурт ездзіць у туры з 11 фурамі тэхнікі, відэашэраг для канцэртаў рыхтаваў знакаміты галандскі рэжысёр і фатограф Антон Карбейн.

«Мы вельмі чакаем вяртання ў Мінск і магчымасці зайграць для беларускіх фанатаў!» — паведамляецца на афіцыйным сайце Depeche Mode.

Усе квіткі, купленыя на канцэрт 17 ліпеня, будуць дзеючымі. Купіць квіткі на канцэрт 13 лютага 2018 можна на сайце канцэртного агенцтва Атом М (без камісіі), на сайтах білетных аператараў і ў касах горада.

 

Система Orphus