31.08.2017

29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэм’ера праекту «(Не) расстраляная паэзія».

Удзельнікі праекту «(Не) расстраляная паэзія» стварылі песні на вершы паэтаў, якія былі забітыя ў 1937 годзе.

Кожны ўжо абраў «свайго» паэта. Гурт Naka, напрыклад, напісаў музыку на адзін з твораў Валерыя Маракова, рэпэр VinsentЗяму Піваварава, TonqiXod узяў Тодара Кляшторнага, а Pomidor/offМайсея Кульбака.

Усяго будзе прэзентавана 12 новых кампазіцыяў ад 12 выканаўцаў.

 

«Мы не дамо сцерці з народнай памяці творы і твары беларускіх паэтаў Расстралянага Адраджэння. З дапамогай нашага праекту мы хочам сказаць, што хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну знішчыць немагчыма, — зазначае кіраўнік праекту Сяргей Будкін. — Мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасць у сучасны культурны кантэкст: іх вершы амаль праз 100 гадоў пасля іх напісання стануць песнямі. І каб усё атрымалася прыгожа і якасна, мы заклікалі падтрымаць праект кожнага, каму неабыякавая гэтая тэма».

Адмыслова да праекту рэжысэр Арцём Лобач зрабіў прома-ролік, у якім зняліся Павел Харланчук, Андрэй Саўчанка і Алена Гіранок.

Канцэртная прэзентацыя праекту адбудзецца 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных спраў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы слухачоў на платформе Talaka.by. Тыя, хто падтрымаў праект, атрымаюць запрашэнне на прэм’еру.

Пачатак канцэрту ў 19.00. Квіткі – 20 руб.

Набыць можна тут: http://bezkassira.by/ne_rasstraljnaj_payzj_kancyrtnaj_prymera_praektu-2918/

Увага! У продажы будуць толькі 100 квіткоў. У дзень імпрэзы квіткі прадавацца не будуць.

Інфалінія: +375 29 687-20-93.

 

Система Orphus