18.10.2013

20 кастрычніка ў клубе «Юла» адбудзецца чарговы канцэрт серыі «Жывы Гук ON-line». Удзельнічаюць: Pale Red, Avias, а таксама DJ Pete, DJ Alesis і DJ Juras з прэзентацыяй вініла «N.R.M.»

«Жывы Гук ON-line» ― гэта магчымасць сустрэцца са старымі сябрамі ці знайсці новых, а таксама паслухаць самую лепшую і актуальную беларускую рок-музыку.

У праграмме:

  • Live зорак міравога рока ― традыцыйная Youtube вечарына,
  • «Pale Red» ― мінскія рокенрольшчыкі з сапраўдным рокавым напорам і драйвовым саўндам,
  • «Avias» ― жывая рокавая энергетыка падтрыманая фірмовым бітам самай вядомай беларускай дзяўчыны-драмера Vicky Fates,
  • «N.R.M.» у фармаце «Dj Pete feat Dj Alesis feat Dj Juras».

На канцэрце адбудзецца незвычайная, нават унікальная падзея ў гісторыі беларускага рока ― удзельнікі гурта «N.R.M.» прэзентуюць свой новы альбом на вініле і ў якасці бонуса сыграюць некалькі трэкаў.

Цэслер і Піт Паўлаў

Аздабленне новага альбому «N.R.M.» рабіў вядомы дызайнер і мастак Уладзімір Цэслер. Выданнем вінілу займалася кампанія «Global CD». Наклад плытак складае 100 асобнікаў. 20 кастрычніка на канцэрце «Жывы Гук ON-line» адбудзецца адкрытае праслухоўванне плыткі «Д.П.Б.Ч.», на якое музыкі запрашаюць слухачоў і журналістаў.

ЖывыГукON-line

Система Orphus