«Арт Сядзіба» — гэта некамерцыйная арганізацыя і беларускамоўны інтэрнэт-партал. Мы папулярызуем беларускую мову і культуру, падтрымліваем незалежных творцаў і рэалізуем розныя грамадска-значныя ініцыятывы.

За сем год існавання мы зрабілі сотні вялікіх і не вельмі маштабных мерапрыемстваў — ад першага ў Беларусі «Дня Вышыванкі» да кватэрнікаў і імпрэз у невялікіх клубах.

Падтрымаць арт сядзібу
">

#МАЯМОВА

Назаві роднай мовай беларускую ў перапісе насельніцтва-2019

Шаноўныя сябры!

У 2019 годзе ў нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод  пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра вашую родную мову. Мы ведаем, што большасць з вас шануе беларускую мову і падтрымлівае пашырэнне яе ўжывання ў грамадскім жыцці.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ “беларуская” на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам “беларуская” вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Падтрымай кампанію на molamola.by