27.02.2017
Канцэрт «Песні матчыны з Вушаччыны» (фотарэпартаж)

26 лютага, да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, адбыўся вялікі канцэрт і прэзентацыя CD «Песні матчыны з Вушаччыны».

У імпрэзе прынялі ўдзел гурт Re1ikt, гурт Vuraj, Вера Саламонік, хор «Салютарыс», гурт Harmonic Style Project, фальклорны гурт «Варган», Віктар Сямашка.

Грошы на запіс дыску і падрыхтоўку канцэртнай прэзентацыі збіраліся з дапамогай краўдфандынгавага праекта на Talaka.by. Карыстальнікі платформы актыўна падтрымалі ідэю, і праект сабраў 85% ад неабходнай сумы (2750 беларускіх рублёў). «Песні матчыны з Вушаччыны» — пераасэнсаванне і аднаўленне вушацкіх песень, якія Рыгору Барадуліну ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Фота: Аляксандр Кісялёў.