07.08.2013

Новы рэліз вядомага беларускага рэпера атрымаў назву «Квадрат». Гэта чацвёрты сольны альбом у кар’еры Zeman`a.

Гэтым разам частка каманды, якая працавала над рэлізам, памянялася. «Квадрат» — першы альбом, запісаны па-за сценамі студыі UnderGold Records — рэліз цалкам падрыхтаваны на Nestanda Records. Замест SAшка вокладку альбома падрыхтавала каманда КОНТРАРТ. Акрамя вокладак студыя падрыхтавала і кнігу тэкстаў песень, якія ўвайшлі ў альбом. Над бітамі працавалі збольшага ўжо вядомыя імёны: у альбоме ёсць трэкі на мінусоўкі SP Kava, Gusto, 26 Beats, Максіма Элэма ды іншых.

Вось як апісвае новы альбом сам выканаўца:

«Квадрат» троху адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў як у музычным плане, так і ў стылі чыткі. Гэтыя змены хай і не радыкальныя, але сімвалізуюць пераход на новы якасны ўзровень — заснаваны, тым не менш, на ўсё тым жа класічным падыходзе, які быў у мінулых альбомах.

У свой час Zeman быў удзельнікам вядомага гурта «Чырвоным па Белым». Пры яго ўдзеле быў запісаны апошні і самы вядомы альбом гурта пад назвай «Крывавы Сакавік». Тады Zeman і Realize патрапілі ў «Чырвоным па Белым» дзякуючы песні «Уздымайце запальніцы» — лідар «ЧпБ» Krou пачуў гэты трэк і запрасіў хлопцаў у свой гурт.

Спампаваць альбом можна тут.

Система Orphus