08.08.2013

Руслан Мірзоеў, аўтар серыі скандальных відэа «Хронікі завода» аб працы на Мінскім аўтазаводзе, пачаў здымаць новы серыял «Хронікі раёна. Курасоўшчынскае гета». «Арт Сядзіба» прэзентуе першыя дзве серыі.Зусім нядаўна «Хронікі завода» выклікалі сапраўдны рэзананс у інтэрнэце. У трох роліках быў паказаны быт Мінскага аўтамабільнага завода без цэнзуры. Упершыню «Хронікі завода» з’явіліся ў інтэрнэце год таму, але праз ціск з боку адміністрацыі завода аўтар быў вымушаны выдаліць відэа. Напрыканцы ліпеня Руслан на сваёй старонцы распавёў, што ў сувязі з вялікай папулярнасцю серыяла «Хронікі завода», у яго нарадзілася ідэя зняць серыял пра жыццё спальных раёнаў Мінску:

Алкашня, наркаманы, муткі, махачы, прастытуцыя, алігафрэны, злыя пенсіянеры, паганая шпана і іншыя — вось галоўныя тэмы для асвятлення ў серыяле. Калі ў вас ёсць цікавыя прапановы для сюжэтаў, цікавыя раённыя персанажы альбо проста вы знялі бомбавы відос, які можна пракаментаваць — пішыце мне. Разам мы здымем блокбастэр.

Першымі на прапанову адгукнулася кампанія OfficeArt.by, сумесна з якой Руслан Мірзоеў і зняў першыя дзве серыі серыяла «Хронікі раёна. Курасоўшчынскае гета».

Система Orphus