21.08.2013

Гэтая гісторыя прысвечаная карціне беларускага мастака з Віцебску Андрэя Майера (ён жа Андрэй Смага), які даўно жыве ў Нямеччыне і вядомы пад мянушкай Cike1.

13 лютага 2012-га года ў «Арт Сядзібе» на Куйбышава, 22 адбылася ўнікальная аднадзённая выстава Cike1. Тым вечарам мастак адмыслова прыехаў з Нямеччыны, каб прадставіць свае працы ў стрыт-арт стылістыцы, графіці, трафарэты і некаторыя друкаваныя працы.

Асноўнай часткай мерапрыемства стала жывое маляванне мастаком карціны на вачах у наведнікаў выставы. Андрэй тады сярод завалаў будынка завода «Гарызонт» знайшоў нейкі кавалак фанеры, які і ператварыў у карціну.

artsiadziba_cike1_23

Памятаю, як пасля сканчэння выставы Андрэй сказаў, што пакідае гэтую карціну ў нас і напіша пра гэта ў сваіх сацыяльных рэсурсах. Калі нехта захоча набыць карціну, то даў наказ — менш, чым за 100 еўра не прадаваць.

artsiadziba_cike1_24

З таго часу гэтая безназоўная карціна і засталася вісець на сцяне «Арт Сядзібы». Прапаноў набыць яе не было. І вісела яна ажно да самага закрыцця нашай пляцоўкі ў будынку завода «Гарызонт» у ліпені 2012-га.

artsiadziba_cike1_26

Калі прыйшоў час вывозіць рэчы, то карціну сабе на захаванне забраў лідар гурта «AMAROKA» Зміцер Афанасенка. Даведаўшыся пра закрыццё «Арт Сядзібы», Cike1 напісаў мне, што хоча забраць карціну.

Шчыра кажучы, мне падавалася, што тады, пасля выставы, Андрэй нам яе пакідаў у падарунак, але з умоваю — калі прадасца, то будзе не супраць. Таму я і здзівіўся, што ён хоча забраць. Але не настойваў на адваротным, бо разумею, што для кожнага мастака карціна як дзіцё. Тым больш яна ўнікальная — створаная на выставе ды са шматлікімі фота- і відэапацверджаннямі. У Еўропе такія працы каштуюць шмат.

Доўга Андрэй не мог атрымаць назад сваю карціну. Сам стала жыве ў Нямеччыне ды бывае ў Беларусі рэдка. Да таго ж некалькі спробаў яго сяброў звязацца са Змітром Афанасенкам і забраць карціну праваліліся.

Некалькі дзён таму Андрэй Майер зноў напісаў мне, што хоча атрымаць сваю карціну. Я не вытрымаў ды вырашыў сам забраць яе ў Змітра Афанасенкі ды завезці сябру мастака, Аляксею Халсу, які трымае студыю «Маяк 113». Паколькі студыя і кватэра Аляксея знаходзіцца на вуліцы Маякоўскага, а я жыву на Каліноўскага, то па дарозе да аўтара карціна разам са мною павінна была праехаць праз увесь горад.

Таму, стоячы на прыпынку на вуліцы Каліноўскага, у мяне нарадзілася ідэя зняць гэтае падарожжа карціны ад Каліноўскага да Маякоўскага на фотакамеру мабільнага тэлефона. Што ў выніку ператварылася ў сваеасаблівы арт-перфоманс.

artsiadziba_cike1_1

hr-p

Падарожжа ад Каліноўскага да Маякоўскага ў фотаздымках

Маршрут падарожжа: прыпынак «Крама» на вуліцы Каліноўскага — аўтобус №37 — станцыя метро «Маскоўская» — вагон цягніка метро — станцыя метро «Плошча Незалежнасці» — чыгуначны вакзал — вуліца Бабруйская — вуліца Свярдлова — вуліца Маякоўскага — дом №16 на вуліцы Маякоўскага — студыя «Маяк 113».

Прыпынак «Крама» на вуліцы Каліноўскага

artsiadziba_cike1_2

artsiadziba_cike1_3

artsiadziba_cike1_5

artsiadziba_cike1_6

Аўтобус №37

artsiadziba_cike1_4

artsiadziba_cike1_9

artsiadziba_cike1_8

Станцыя метро «Маскоўская»

artsiadziba_cike1_10

artsiadziba_cike1_11

Вагон цягніка метро

artsiadziba_cike1_12

artsiadziba_cike1_13

artsiadziba_cike1_14

Станцыя метро «Плошча Незалежнасці»

artsiadziba_cike1_15Чыгуначны вакзал

artsiadziba_cike1_16

Вуліца Бабруйская

artsiadziba_cike1_17

Вуліца Свярдлова

artsiadziba_cike1_18

Вуліца Маякоўскага

artsiadziba_cike1_19

Дом № 16 на вуліцы Маякоўскага

artsiadziba_cike1_21

Студыя «Маяк 113» (Аляксей Хасл)

artsiadziba_cike1_22

Дарэчы, калі ў вас з’явілася жаданне набыць гэтую карціну ці пазнаёміцца з іншымі працамі Cike1, то звяртайцеся непасрэдна да мастака.

Система Orphus