24.08.2013

23 жніўня партал kyky.org пры падтрымцы Velcom ладзіў чарговы кінапаказ «velcom Smart Point» у летнім кафэ на Кастрычніцкай плошчы. Гэтым вечарам паказвалі фільм «1+1». Праз не вельмі спрыяльнае надвор’е мы не засталіся на фільм. Затое паспелі паслухаць dj-сэт ад Verde ды патанчыць з бамжом Мікалаем, які здзівіў нас не толькі танцам, але і знешнім выглядам.

Год таму Мікалай і яшчэ восем бамжоў бралі ўдзел у вядомым фотасэце 34mag.net «Лукі бамжоў», які быў прысвечаны знешняму выгляду і вопратцы мінскіх бяздомных жыхароў.

Досвед супрацы з моладзевым рэсурсам быў недарэмным. За гэты год Мікалай цалкам змяніў свой лук і пачаў наведваць тэматычныя імпрэзы. Таму па праве атрымаў ад нас тытул — галоўны бомж-хіпстар Мінску.

З дазволу Мікалая мы знялі яго вечаровы танцавальны майстар-клас на Кастрычніцкай плошчы.

Калі вы яшчэ нешта ведаеце пра Мікалая, то пішыце ў каментарах ці паведамляйце нам на электронную скрыню.

Система Orphus