26.09.2013

«Арт Сядзіба» пераяжджае ў новае памяшканьне і дзякуе валянтэрам, партнэрам і ахвярадаўцам.Мы знайшлі новае ўтульнае памяшканьне для аднаўленьня дзейнасьці «Арт Сядзібы» як адкрытай культурна-адукацыйнай пляцоўкі. Ужо ў кастрычніку пляцоўка пачне сваю працу недалёка ад станцыі мэтро «Парк Чалюскінцаў» у Інструмэнтальным завулку.

mapa art siadziba

Першае мерапрыемства — «Моўная сустрэча» зь Вінцуком Вячоркам пра беларускія імёны. Пазьней Вас чакаюць творчыя сустрэчы, сэмінары, трэнінгі, кінапаказы і кватэрнікі, а таксама, як і раней, «Арт Сядзіба» будзе ладзіць канцэрты, фэстывалі і падарожжы.

Не забывайце, што кожны можа правесьці ў нас сваё мерапрыемства. Падрабязнасьці і кантакты — на нашым сайце.

Мы шчыра дзякуем усім, хто да нас прыходзіць і падтрымлівае, у прыватнасьці Віктару Пятрову, Зьмітру Глушко, Яну Сенкевічу ды іншым за ахвяраваньні на дзейнасьць «Арт Сядзібы», якія мы атрымалі на наш рахунак. Дзякуем гуртам «Разьбітае сэрца пацана» і «:B:N:», Зьмітру Вайцюшкевічу, якія выставілі на аўкцыёне «МаеСэнс» сустрэчы ў нашую падтрымку. Дзякуем Ільлю Шыманскаму, які гэтыя сустрэчы арганізоўвае.

Дапамагчы ў далейшым разьвіцьці «Арт Сядзібы» вельмі проста:

— зрабіць унёсак на рахунак інфармацыйна-асьветніцкай ўстановы «Амарока» для статутнай дзейнасьць арганізацыі ад фізычнай ці юрыдычнай асобы: УНП 191688610, р/р 3015131680014 у ЗАТ МТБанк, РКЦ – 37, г. Мінск, пр-т Незалежнасьці 40, код 117,

— ахвяраваць напрамую праз краўдфандынгавую старонку «Арт Сядзібы» на «МаеСэнс».

 

Система Orphus