artsiadziba_symbali_origin-6
06.10.2013

Рэдакцыі «Арт Сядзібы» перадалі арыгіналы негатываў, першыя фотаздымкі і дакументы, з якіх у 1991-м годзе друкаваліся і тыражыраваліся дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь, а таксама першыя акты аб прыняцці сцяга і герба.

Негатывы захаваліся ў архіве старшыні ТБМ Алега Трусава, які ў 1991-м быў дэпутатам Вярхоўнага Савета і старшынёй спецыяльнай камiсiі пры Прэзiдыуме Вярхоўнага Савета па распрацоўцы дзяржаўнай сiмволiкi, атрыбутыкi i адпаведных iм дакументаў.

Гэта негатывы фотаздымкаў з зацверджаных эталонаў герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, якія былі распрацаваныя пасля прыняцця 19 верасня 1991-га года законаў «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь».

artsiadziba_IMAG2873

Фотаздымкі з гэтых і іншых негатываў захавала і перадала ў рэдакцыю «Арт Сядзібы» Аляўціна Вячорка, якая да 2002-га года была вядучым рэдактарам у выдавецтве «Беларусь».

artsiadziba_symbali_origin-2

artsiadziba_symbali_origin-3

«Нашай рэдакцыі было даручана ў 1991-м годзе надрукаваць дзяржаўныя акты аб сімволіцы Рэспублікі Беларусь. Гэта адбылося пасля 19 верасня, калі адпаведныя законы былі прынятыя ў Вярхоўным савеце. Арыгіналы макетаў, з якіх гэтыя акты друкаваліся, захаваліся ў маім архіве», — распавяла Аляўціна Сямёнаўна.

artsiadziba_symbali_origin-1

artsiadziba_symbali_origin-4

Гэтыя і іншыя дакументы будуць выкарыстаныя для падачы ў гэтым месяцы ініцыятывамі «Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасць» абгрунтавання гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-белага сцяга, якое папрасіла скласці Міністэрства культуры згодна з палажэннем «Аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь».

На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 5532 помнікаў: 1763 помнікі архітэктуры, археалогіі — 2350, гісторыі — 1191, мастацтва — 60, горадабудаўніцтва — 11, запаведныя месцы — 4.

У спіс таксама ўваходзяць па 77 аб’ектаў рухомых і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У 2007-м годзе ў гэты спіс уключылі герб «Пагоня». Падставай сталі матэрыялы асабістага архіва беларускага гісторыка і геральдыка Анатоля Цітова.

artsiadziba_spis_pahonia_l

Спампаваць даведнік 2009-га года «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» можна на нашым сайце.

Система Orphus

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image