17.10.2013

Кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якім блізкія мэты кампаніі і якія гатовы працаваць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўропай. Набор новых удзельнікаў адкрыты да 31 кастрычніка.

Абраныя валанцёры будуць мець магчымасць далучыцца да актыўнай суполкі аднадумцаў, даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння, атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці, зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і ЕС.

Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, што адбудуцца ў некалькіх гарадах Беларусі.

novisaby

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходная запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел — 31 кастрычніка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 15 лістапада. Арганізатары кампенсуюць выдаткі звязаныя з удзелам у падзеях праекту.

novisaby_volunteers

Больш інфармацыі пра валанцёрскі рух «БЕЗ ВІЗЫ!» і пра дзейнасць кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» — на сайце novisa.by. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на info@novisa.by.

Система Orphus