Uladzimir_Arlou_Zmicier_Herasimovich_Ilustravanaja_historyja_Kraina_Bielarus_Vialikaje_Kniastva_Litouskaje
01.11.2013

Сайт «Беларуская Палічка» размясціў для бясплатнага спампоўвання кнігу Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», якая выйшла ў свет у ліпені 2012 года.

«Вялікае княства Літоўскае» — своеасаблівы працяг кнігі «Краіна Беларусь», якая выйшла ў 2003 годзе, а ў 2013-м была перакладзеная і выдадзеная на рускай і англійскай мовах.

Кніга змяшчае 2000 унікальных летапісных мініацюр, гравюр, фотаздымкаў і рэканструкцый. Матэрыялы для ілюстрацый мастак Зміцер Герасімовіч збіраў у прыватных калекцыях, у архівах і музеях Беларусі і краін-суседак:

«Большасць ілюстрацый паходзіць з матэрыялаў Нацыянальнага музею ў Кракаве, — расказаў „Свабодзе“ Зміцер Герасімовіч. — Багата інфармацыі па гісторыі Вялікага княства знаходзіцца ў архівах Санкт-Пецярбургу і Масквы. Скарыстацца імі мне не ўдалося: туды вельмі цяжка трапіць даследчыку беларускай гісторыі».

Аўтар тэкстаў выдання Уладзімір Арлоў у відэасюжэце больш падрабязна распавядае пра кнігу «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае».

Uladzimir_Arlou_Zmicier_Herasimovich_Ilustravanaja_historyja_Kraina_Bielarus_Vialikaje_Kniastva_Litouskaje_2012

Спампаваць (161 мб) кнігу Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», 2012 год.

Uladzimir_Arlou_Zmicier_Herasimovich_Ilustravanaja_historyja_Kraina_Bielarus_2003

Спампаваць (52 мб) кнігу Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь», 2003 год.

Система Orphus

каментары:

    андрэй / Reply
    01.11.2013 / 12:12

    Вялiкi дзякуй, трэба пачытаць

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image