04.11.2013

6 лістапада запрашаем у «Арт Сядзібу» на «Моўную сустрэчу» — традыцыйна штосерады. Суразмоўца — Пётра Садоўскі.

Тэматыка сустрэчы:

1. Практычная частка: «Утварэньне дзеяслоўных формаў 2-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу».

У беларускім сеціве і дзяржаўных друкаваных мэдыях даволі часта назіраецца «варыянтнасьць» пры ўтварэньні гэтай граматычнай формы: вы жывеце, жывяцё, жывіцё, жывяце… Якая з формаў граматычна карэктная? Як утварыць форму 2-й асобы дзеясловаў ісьці, бегчы, стаяць, спаць?

2. Сьпеўная хвіліна (Там, дзе пяюць, // — сядай сьмялей: // песьняў няма // у злых людзей …).

3. Тэма для роздуму: «Моўныя асацыяцыі, як частка нацыянальнай ідэнтычнасьці».

Выпадак, калі прадстаўнікі спэцслужбаў іншай дзяржавы спрабавалі затрымаць у Маскве расейскіх грамадзянаў, беларускія журналісты назвалі «Дзікае паляваньне ў Маскве». Тут, пэўна, журналісцкая мэтафара ўзьнікла як асацыяцыя з назваю раману Ўладзіміра Караткевіча «Дзікае паляваньне караля Стаха». У свой час Ул. Караткевіч залучыў беларускі фантастычны наратыў да нямецкіх, брытанскіх ды скандынаўскіх мітаў пра зграю злых духаў, што зьяўляюцца на небе ў вераб’іную ноч …

Пра што сьведчаць моўна-цывілізацыйныя рытарычныя фігуры, якія нараджаюцца ў абдуманых ці спантанных выказваньнях?

Глядзіце дадатак да тэмы ў матэрыяле «Загалоўкі ў нямецкіх газэтах», зьмешчаны ў  «ЖЖ» Пётры Садоўскага.

Пачатак сустрэчы а 18.30.

Адрас: Інструмэнтальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Мэтро Чалюскінцаў, па бул. Талбухіна, налева на Мяржынскага, направа на зав. Інструмэнтальны.

Система Orphus