09.12.2013

12 снежня ў «Арт Сядзібе» Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе свой новы альбом беларускага шансону «Варанок». На прэзентацыі можна будзе не толькі пачуць новую турэмна-лірычную праграму, але і атрымаць зусім свежы альбом з рук яго аўтара.

Натхніў на працу і напісаў большасць тэкстаў для альбома «Варанок», які Зміцер Вайцюшкевіч называе зборнікам беларускага турэмнага шансону, Генадзь Бураўкін.

Зміцер Вайцюшкевіч пра новы альбом:

— Народны беларускі паэт Генадзь Бураўкін напісаў большасць тэкстаў да гэтага альбома. «Варанок» складаецца з 13 песень. 12 асноўных: адна з іх — на словы Уладзіміра Някляева, астатнія 11 — на словы Генадзя Бураўкіна, 13-й стала сумесная праца з Vinsent’ам — песня «Дачакайся, матуля».

zmicer_vajciuskevic_varanok

Напрыканцы восені Vinsent і Зміцер Вайцюшкевіч пры ўдзеле вакалісткі гурта «Apple Tea» Сашы Захарык прэзентавалі сумесную песню «Дачакайся, матуля», якая стала бонусным 13-м трэкам на альбоме.

Спампаваць песню можна тут.

Пачатак прэзентацыі 12 снежня ў 19.00. Уваход вольны.

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.

У лістападзе ў «Арт Сядзібе» ўжо адбылася пры поўным аншлагу творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам. Фотаздымкі з яе глядзіце тут.

Система Orphus