23.12.2013

Сайт Adukacyja.info запрашае на калядную вечарыну, якая пачнецца 27 снежня а 20-й гадзіне ў «Арт Сядзібе».У праграме:

  • Конкурсы і традыцыйны розыгрыш падарункаў сярод усіх удзельнікаў вечарыны;
  • Гарачыя напоі і пячэнькі;
  • Музычны падарунак ад Adukacyja.info;
  • Мора пазітыву і святочны настрой!

Для ўдзелу ў розыгрышы – прыносце падарункі, якія будуць разыграныя сярод удзельнікаў вечарыны.

Святкаванне адбудзецца 27 снежня ў «Арт Сядзібе».
Пачатак а 20:00. Уваход вольны. Запрашайце сяброў!

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.

Система Orphus