16.01.2014

Радыё Свабода распачало конкурс прысьвечаны беларускай мове, які атрымаў назву «Мова-пантова». Натхніў на гэты конкурс рэдакцыю радыё сапраўдны бум цікавасьці і імкненьня да беларускамоўнасьці: моўныя курсы, якія зьбіраюць аншлягі; людзі, якія тысячамі едуць на прэзэнтацыю беларускамоўнага альбому Ляпісаў у Вільню; Вэлком, МТС, Атлант Тэлеком і іншыя буйныя кампаніі, якія запускаюць рэклямныя акцыі ды вядуць суполкі ў сацсетках па-беларуску.

Штодня на сайце Радыё Свабода ў рубрыцы «Жывая мова» людзі распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Пра сваё стаўленьне да мовы прапануецца распавесьці і ў гэтым конкурсе, але іншым чынам.

Умовы конкурсу «Мова-пантова» вельмі простыя:

Дасылайце фоткі, карцінкі, каляжы, (дэ)матыватары, коміксы ці малюнкі, якія матывуюць карыстацца беларускай мовай. Вы ўбачылі прыгожую беларускамоўную пару? Зафоткайце іх! На скрынцы цукерак — надпісы па-беларуску? Пакажыце іншым! Цытата любімага пісьменьніка пра родную мову? Спалучыце яе з прыгожай карцінкай і дасылайце гатовы каляж.

Пакажыце вынаходлівасьць, крэатыў, сваімі малюнкамі дайце адказ на пытаньне: «Чаму варта размаўляць па-беларуску?» Усе малюнкі з подпісамі ці без (па жаданьні) зьявяцца на сайце Радыё Свабода.

pantova big banner

Працы прымаюцца да 1 лютага. Выбар пераможцаў адбудзецца праз галасаваньне на сайце з удзелам журы Радыё Свабода.

Пераможцы вызначацца ў 2-х намінацыях: «Найлепшы фотаздымак», «Найлепшая карцінка». Яны атрымаюць плэер Apple IPod shuffle 2gb і электронную кнігу Amazon Kindle.

Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць камплекты кнігаў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Вашыя працы дасылайце:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk: https://vk.com/album-36069860_185688589,
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку: http://facebook.com/svaboda.org,
— у твітар з пазнакаю @svaboda.

Прыклады прац, якія чакае Радыё Свабода

mova pantova pryklad 1 mova pantova pryklad 2 mova pantova pryklad 3 mova pantova pryklad 4 mova pantova pryklad 5 mova pantova pryklad 6 mova pantova pryklad 7 mova pantova pryklad 8 mova pantova pryklad 10 mova pantova pryklad 11 mova pantova pryklad 12 mova pantova pryklad 13 mova pantova pryklad 14 mova pantova pryklad 15 mova pantova pryklad 16 mova pantova pryklad 17

Система Orphus