01.02.2014

1 лютага ў Мінску платформа «Talaka.by» і гурт «ili-ili» праводзяць музычны марафон працягласцю 12 гадзінаў, падчас якога выступяць 15 беларускіх гуртоў розных стыляў і накірункаў.

На Talaka.Party выступаюць:

Сэт 1
12.20-12.55 Hurma
13.10-13.45 ForAboutFrom
14.00-14.40 Rahis

Сэт 2
15.00-15.30 Коктейль Шаляпина
15.45-16.15 Чип и Дейл
16.30-17.00 Zui
17.15-17.45 Nagual

Сэт 3
18.00-18.30 Naka Piano
18.45-19.15 SP Kava
19.30-20.00 Сергей Пукст
20.15-20.45 BosaeSonca

Сэт 4
21-00-21.30 Navi
21.45-22.15 Pawa
22.30-23.00 Palina Respublika
23.15-23.45 ili-ili

Talaka.Party: Музычны цэх – гэта вечарынка ў стылі “талака”, дзе ўсе гурты-ўдзельнікі і іх фанаты аб’ядноўваюцца ў рамках аднаго музычнага марафона дзеля агульнай мэты: папулярызацыі якаснай беларускай музыкі.

Месца правядзення: ЦЭХ, пр. Незалежнасці, 58, корпус 6. Пачатак у 12.00. Уваход бясплатны, квіток можна атрымаць тут.

Падрабязней пра мерапрыемства і апошнія навіны глядзіце ў падзеях: vk, fb.

Talaka-Party

Як падтрымаць Talaka.Party?

Каб дапамагчы ў папулярызацыі якаснай беларускай музыкі, вы можаце падтрымаць Talaka.Party фінансава.

Дзеля гэтага неабходна набраць з гарадскога тэлефона на нумар 8 902 101 6666 і сказаць аператару ці аўтаадказчыку: Талака.Паці і **горад, у якім вы жывяце**. Кошт тэлефанавання 12 000 рублёў.

Адаслаць SMS на нумар 2442 з тэкстам: Талака <горад, у якім вы жывяце>. Кошт SMS: МТС і Life:) 15 480 руб., Velcom 19 080 руб.

Атрыманыя грошы пойдуць на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў, з якімі можна азнаёміцца ў адкрытым доступе. Калі сабраная сума перабольшыць арганізацыйныя выдаткі, то гэтыя грошы будуць выкарыстаныя на арганізацыю наступнага музычнага івэнту.

Система Orphus