25.02.2014

28 лютага «Арт Сядзіба» сумесна з тэлеканалам «Белсат» і супольнасцю «Кватэрнікі ў Мінску» ладзяць Дзень Украіны.

Пачынаючы з 16 гадзін будзем глядзець фільмы і рэпартажы журналістаў «Белсату» з Еўрамайдану ды іншых месцаў, прысвечаныя ўкраінскай рэвалюцыі. Потым дыскутаваць — удзел возьмуць палітыкі, палітолагі, грамадскія дзеячы і журналісты, у тым ліку тыя, хто наведваў Майдан.

Увечары пад гітару выканаюць свае песні Алег Сухараў, лідар украінскага гурта «Самі Свої», які выступаў на Майдане, і вядомы беларускі шоўмэн і музыка Аляксандр Памідораў.

Пачатак у 16.00. Уваход вольны.

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.

Система Orphus