13.03.2014

Дзякуючы падтрымцы платформы Talaka.by у доме «Арт Сядзібы» з’явілася кватэра талакоўцаў, а з ініцыятывы каманды навучальнай праграмы па правах чалавека для пачаткоўцаў «Правы Чалавека «на пальцах» — кватэра праваабаронцаў, дзе яны сталі першымі жыхарамі.

Хочам падзякаваць за падтрымку нашай будоўлі грамадскую кампанію «У Беларусь і Еўропу — Без Візы!», а таксама ўсіх хто ўжо завітаў да нас у госці ці толькі збіраецца пакласці ўласную цаглінку.

«Арт Сядзіба» да 1 траўня застаецца на ранейшым месцы: завулак Інструментальны 6, пазнейшы лёс пляцоўкі і яе будучыня залежыць у першую чаргу ад актыўнасці і выніковасці распачатага збору сродкаў на набыццё ўласнага памяшкання.

Тым часам агульная сума сабраных сродкаў перавысіла ўжо 5000 даляраў, што складае 1000 цаглінак на інтэрактыўных сценах дома «Арт Сядзібы».

talaka-kvatera

pravaabaronca

Прынесці цаглінку ў дом «Арт Сядзібы» можна адным з шасці спосабаў

 

1. Персанальны ўнёсак

Персанальны ўнёсак наяўнымі грошамі на набыццё памяшкання можна перадаць у «Арт Сядзібе» з 10.00 да 22.00 (у лютым яшчэ чакаем у госці па старым адрасе: завулак Інструментальны, д. 6, мапа тут).

Нашыя валанцёры прымуць любую суму ахвяравання, запоўняць патэрэбную інфармацыю на цаглінках і падораць сертыфікат.
 

2. Рахунак арганізацыі

Любую суму ахвяравання на набыццё памяшкання для «Арт Сядзібы» можна пералічыць у аддзяленні любога банка ў Беларусі на рахунак нашай арганізацыі. Спампаваць бланк: doc.

Рэквізіты:
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»,
УНП 191688610,
р/р 3015131680014, ЗАТ «МТБанк», код 153001117.
Прызначэнне плацяжу: добраахвотны ўнёсак на развіццё беларускай культуры.

 

3. Аплата праз SMS

Вы можаце ахвяраваць любую суму праз сістэму мабільных плацяжоў «iPay» з нумароў аператараў МТС і life:) на рахунак нашай інфармацыйна-асветніцкай установы «Амарока».

ipaymts ipaylife

Дашліце  з нумароў аператараў МТС і life:) на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) віду:

556  <Нумар мабільнага тэлефона>  <Сума ўнёску>

Увага! Уводзьце нумар мабільнага тэлефона з занальным кодам (9 лічбаў без прабелаў). Прыклад: 297654321

Прыклад SMS-паведамлення: 556 297654321 1000000

 

4. Плацёжная сістэма «PayPal»

Ахвяраваць любую суму карткай можна праз плацёжную сістэму «PayPal».




 

5. Электронныя грошы «WebMoney»

Гаманцы «WebMoney», на якія таксама можна пералічыць сродкі:

Беларускія рублі —  B982676114505,
Даляры ЗША — Z308262120451,
Расійскія рублі — R279119690713,
Украінскія грыўны — U315892316967.

 

6. Сістэма «Яндекс.Деньги»

Наш гаманец на сайце «Яндекс.Деньги»:

На сайце dom.artsiadziba.by можна вылучыць, зарэзерваваць і аформіць любую колькасць цаглінак віртуальных сценаў будучай «Арт Сядзібы». Затым ахвяраваць пазначаную суму праз «PayPal», «WebMoney» ці  «Яндекс.Деньги» на гаманцы кампаніі ў адпаведных валютах.

Пасля атрымання ахвяравання ўся пазначаная інфармацыя ў анкеце (малюнак, тэкст, спасылка) з’явіца на набытых вамі цаглінках. Таксама вы атрымаеце ганаровы сертыфікат удзельніка будоўлі і пажыццёвага ўладальніка часткі будучай «Арт Сядзібы».

Чым хутчэй мы пабудуем інтэрактыўны дом — тым хутчэй набудзем сапраўднае памяшканне, якое разам ператворым у адкрытую пляцоўку для ўсіх, хто хоча вучыцца, самаразвівацца, прасоўваць і папулярызаваць беларускую мову, культуру, мастацтва.

Як прасоўваецца будоўля сачыце на сайце dom.artsiadziba.by. Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце па нумары +375-29-782-88-81.

Каб быць у тэме, чытайце таксама: Наш маніфест!Як стаць спонсарам, Публічная справаздача.

artsiadziba-2

Система Orphus