15.04.2014

23 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч апошні раз выступіць у «Арт Сядзібе» на завулку Інструментальным, 6, бо з 1 траўня пляцоўка пяты раз застаецца без пэўнага месца жыхарства.

Праграма творчай сустрэчы будзе складацца з вясновых песень музыкі, прагучаць таксама творы са шматлікіх праектаў Вайцюшкевіча, прысвечаных каханню, роднаму краю і ўсім шчырым беларусам.

Гэта будзе сёмы выступ Змітра Вайцюшкевіча ў «Арт Сядзібе». Усе ранейшыя адбываліся пры поўным аншлагу. Глядзіце фотарэпартажы з мінулых мерапрыемстваў на нашым сайце.

Пачатак мерапрыемства ў 19.00. Уваход вольны.

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.

Адзначым, што Зміцер Вайцюшкевіч, для якога «Арт Сядзіба» стала па-сапраўднаму роднай пляцоўкай, асабіста падтрымаў кампанію «Будуем “Арт Сядзібу” разам!» па збору сродкаў на набыццё ўласнага памяшкання і запісаў відэазварот.

У кожнага наведніка і прыхільніка «Арт Сядзібы» яшчэ ёсць час дапамагчы пляцоўцы ды пакінуць сваё імя на сценах, пакуль што, яе віртуальнага дома на сайце dom.artsiadziba.by.

вайцюшкевіч

Система Orphus