16.04.2014

Напрыканцы красавіка ў беларускім інтэрнэце з’явіцца мультымедыйны часопіс прысвечаны жыццю Мінска і яго жыхароў «GROS».

Аўтары праекта напярэдадні старту знялі прома-ролік прысвечаны Мінску. Ідэя роліка — паказаць каларытныя кадры ў агульнай атмасферы «спакойнага мора», якое ў любы момант можа пачаць хвалявацца над горадам.

GROS — гэта ўнікальны медыяпраект пра людзей, падзеі і сучасныя норавы, які робім стаўку на інтэлект і прыгажосць, стварае lifestyle-прастору для людзей з густам, якія сочаць за тэндэнцыямі ў свеце культуры і стылю.

У апублікаваным медыякіце аўтары праекта распавядаюць, што не ставяць сваёй задачай расказаць «усё аб усім». Мэта — распавядаць пра выключныя рэчы ў свеце грамадскай культуры, ніякай прэтэнцыёзнасці, а выключная суб’ектыўнасць падачы.

Мэтавая аўдыторыя праекта — жыхар вялікага горада, 20-35 гадоў (студэнт, фрылансер, чалавек мастацтва, сярэдні менеджар), які мае шырокі кругагляд і вялікае кола сяброў, які імкнецца да лепшага і які адмаўляе банальнасці.

Сайт часопіса: grosmag.me.
Часопіс «GROS» у vkontakte, facebook, twitter, instagram.

Система Orphus