07.05.2014

Першае беларускамоўнае гумарыстычнае шоў «Стэндап-Кавярня» запрашае на новую імпрэзу. Трэці выпуск шоў адбудзецца 18 траўня ў рэстаран-клубе «JackClub» (вул. Няміга, 12).

Стэндап-шоў, у якім комікі ўздымаюць любога плану праблемы і вырашае іх гумарам, стала ўжо звыклай з’явай для нашай краіны. Год у Мінску існуе і паспяхова развіваецца праект «Stand-up Pro», які аб’ядноўвае найбольш таленавітыя і працавітыя стэндапераў нашай краіны.

Стэндап — адзін з найпапулярнейшых гумарыстычных жанраў у свеце, цяпер гучыць у Мінску і па-беларуску. 18 траўня «Stand-up Pro» пры падтрымцы «Арт Сядзібы» запрашае на трэці выпуск новага беларускамоўнага шоў «Стэндап-Кавярня».

18 траўня выступіць Ідрак Мірзалізадэ — ён 6 гадоў гуляў у КВЗ і нават паспеў за гэты час стаць чэмпіёнам Беларусі ў складзе каманды «Ураганныя Хронікі». Не так даўно Ідрак дэбютаваў у шоў «Stand Up» на тэлеканале ТНТ.

У трэцім выпуску «Стэндап-Кавярня» прыме ўдзел Андрэй Макаёнак. Не так даўно ён засвяціўся ў шоў «Вячэрні Ургант».

Трэці раз будзе удзельнічаць Юрась Кірдун, які на мінулым шоў цікава разважаў хто павінен быць сімвалам Беларусі.

Сярод удзельнікаў — Зміцер Варабей, Аляксандр Янковіч, Максім Куліч ды іншыя комікі. Таксама пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі трэцяга шоў «Стэндап-Кавярня» можна ў падзеі.

Першая «Стэндап-Кавярня» ў стэйк-хаўсе «Newman»

Другая «Стэндап-Кавярня» ў рэстаран-клубе «JackClub»

Такім чынам, 18 траўня ў рэстаран-клубе «JackClub» (вул. Няміга, 12) лепшыя беларускія стэндап-комікі будуць радаваць вас сваімі жартамі ў «Стэндап-Кавярні». Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх сяброў!

Пачатак у 20.00. Уваход 40.000. Усе падрабязнасці на старонцы мерапрыемства.

standupkaviarnia3

Система Orphus