Відэаверсія «Свабоднага фэсту» і вялікі фотарэпартаж

21 траўня ў клубе «Re:Public» адбыўся «Свабодны фэст». На канцэрце, які быў прысвечаны 60-годдзю беларускай службы Радыё Свабода, выступілі Пётр Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», «Recha», «Leibonik» і Сяргей Башлыкевіч. Хэдлайнерам фестывалю стаў легендарны гурт «Крама».

Трансляцыя фестывалю адбывалася на сайце Радыё Свабода. Поўны запіс канцэрту размешчаны на youtube-канале Свабоды.

Глядзіце таксама вялікі фотарэпартаж Алісы Ахрамовіч з фэсту.