Рэвалюцыйныя знакі на сценах кіеўскіх вуліц

Настроі грамадства, пачуцці людзей ды канкрэтныя падзеі добра перадаюць не толькі навіны, відэа, фотаздымкі ды каментары ўдзельнікаў гэтых падзей. Наглядна і эмацыйна гэта паказваюць сцены вуліц, дзе настроі, пачуцці і людзі сустракаюцца разам ды пакідаюць пасля сябе знакі.

Сцены дамоў, слупы ліхтароў, агароджы вакол будынкаў і банеры на спаленых рэвалюцыяй дамах у Кіеве перапоўненыя такімі знакамі. Яны ў выглядзе налепак, стрыт-арт малюнкаў, трафарэтаў, улётак і надпісаў эмацыйна адлюстроўваюць атмасферу падзей, якія адбываліся ў Кіеве яшчэ некалькі месяцаў назад і зараз адбываюцца ва Украіне.

На сценах будынкаў у цэнтры Кіева да гэтага часу можна пабачыць сляды Памаранчавай рэвалюцыі 2004-га года, на якія пластам ляглі новыя сляды Еўрамайдану.

Некаторыя надпісы, як напрыклад «Революціиний трибунал» на будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, камунальныя службы паспрабавалі прыбраць, але спроба не дазволіла знішчыць яго цалкам. Так і на месцы старых налепак з’яўляюцца новыя, больш актуальныя, прысвечаныя сённяшнім падзеям.

nalepki-euromaidan-kiev_050

Шматлікія знакі новай эпохі Украіны на сценах яе сталіцы глядзіце ў фотарэпартажы Паўла Белавуса, які наведаў Кіеў у межах інфармацыйнай паездкі «У краіне ідэяў», якую арганізавала грамадская арганізацыя «Belarus Watch».