afisha-1514-3
19.08.2014

Праз 500 гадоў пасля Бітвы пад Оршай, 8 верасня ў мінскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзентацыя эпічнай настольнай гульні «1514», якую рапрацавала арт-студыяй «PRAS».

8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш важных вайсковых перамогаў беларускага войска: літвіны разграмілі воскі маскоўцаў на рэчцы Крапіўна, што пад Оршай. У гэтым годзе славутай перамозе нашых продкаў споўнілася 500 год.

Арт-студыяй «PRAS» з гэтай нагоды распрацавала настольную гульню, якая так і называецца «1514», без намёкаў і накідаў — проста адзначыць знакавую для ўсіх сучасных беларусаў падзею. Бо, як кажуць, хто не ведае сваёй гісторыі — у таго няма будучыні!

Гульня складаецца з гульнявога поля памерам А2 (420×594 мм), шасці фігурак пяхоты, артылерыі і кавалерыі, 60 дапаможных картак з вайсковымі задачамі, кубіка для вызначэння руху ды, адпаведна, прывілаў гульні.

Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках — чарцяжы вайсковага ўзбраення сярэднявечча.

hulnia-1514-3

Гульню «1514» можна набыць у мінскай кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці 37а), а таксама замовіць поштаю ў любую кропку Беларусі на сайце symbal.by.

Усе кропкі продажу і падрабязную інфармацыю пра гульню можна знайсці на афіцыйным сайце настолкі: 1514.by.

hulnia-1514-9

Механіка і правілы гульні «1514»

Гульцы дзеляцца па камандах у цотнай колькасці (могуць гуляць 2, 4 або 6 гульцоў) і вызначаюць, хто будзе літвінам, а хто маскоўцам. Далей гульцы атрымліваюць кожны па адной з 3-х фігур: пяхота, артылерыя, кавалерыя — ды кідаюць па чарзе кубік з лічбамі працягласці хода. Калі фігурка спынілася на чырвоным крузе, гулец атрымлівае чырвоную картку (калі на чорным — чорную) і выконвае адпаведную задачу, пазначаную ў картцы.

hulnia-1514-7

У выпадку, калі фігурка спынілася на крузе, дзе ўжо стаіць фігурка суперніка, адбываецца «бой» і фігурка суперніка, як абаронца, адыходзіць на адзін крок назад (бліжэй да свайго лагеру).

Настолка прызначаная для людзей ад 6 гадоў, сярэдні час гульні ~45 хвілін, колькасць гульцоў — 2, 4 альбо 6.

hulnia-1514-2

Задачы, якія прапануецца выканаць, маюць гістарычны падтэкст: што «вязухі», што «невязухі» — змяшчаюць у сабе інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных забабонах, падзеях і асаблівасцях вайсковай справы сярэднявечча Усходняй Еўропы, але ўсё без указання асобаў і месцаў з мэтай зрабіць гульню больш універсальнай.

Замовіць гульню ўжо можна на інтэрнэт-пляцоўцы symbal.by.

Система Orphus

каментары:

    Нехта / Reply
    19.08.2014 / 21:20

    https://www.youtube.com/watch?v=7FcNvo-cS80
    Ролік пра бітву пад Оршай. Смешная форма і досыць сур’ёзны змест. (наўмысна ўжываецца трасянка!)

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image