07.09.2014

5 кастрычніка ў Мінску пройдзе Дзень вышыванкі — фестываль беларускай культуры. На свяце прэзентуюць сваю прадукцыю стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзення, а таксама будуць маляваць мастакі ды спяваць музыкі. 

Падчас мерапрыемства можна будзе набыць вышыванку ці яе сучасную стылізацыю, а таксама сувеніры з беларускім каларытам.

Сярод іншага, на кірмашы будуць прадстаўленыя беларускія магніты і сшыткі ад ініцыятывы «Беларусам», дызайнерскія мятлікі ад Веранікі Машарскай, адзенне ад «Берагіні», «Лічбавай вышыўкі», майкі ад «Sakolka.by», аксэсуары ад «V-ART-@», рэканструкцыі беларускіх даспехаў і ўпрыгожванняў ад «Revival Crafts Studio», разнастайныя сувеніры і падарункі ад Алены Пянкрат, краваты ад «Etno Manufaktura», адзнакі з элементамі беларускага аргаменту ад Рамана Цыбульскага ды інш.

Прадставіць на свяце свае вышымайкі, у тым ліку і новага шэрага колеру, ды гульню  «1514»  пляцоўка Symbal.by.

Чакаецца майстар-клас ад майстрыхі беларускіх вышыванак Насты Глушко, а таксама Наталлі Русіян — па вырабах з гліны. Аўтары гульні «Паўстанцы» распавядуць пра свой праект, а Валерыя Тумаш, Мар’яна Валуева, Іра Чэчэт пакажуць і навучаць, як рабіць тату хной ці фарбамі.

Кожны ўдзельнік Дня вышыванкі атрымае ў падарунак беларускую стужку, а таксама налепкі з конкурснай серыі «Навучы сябра размаўляць па-беларуску» ад моўны курсаў «Мова ці кава».

movacikava

У праграграме фестывалю:

  • кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай;
  • нацыянальнае тату і бодзі-арт;
  • зона беларускіх настольных гульняў;
  • музычная частка;
  • майстар-класы;
  • і шмат чаго іншага.

Праграма музычнай часткі:

 Сачыце за навінамі на старонках імпрэзы ў Фэйсбуку і ва «УКантакце».

Фестываль будзе адбывацца 5 кастрычніка з 15:00 да 22:00 у прасторы «ДК» (вул. Талбухіна, 4, 3 паверх). Уваход вольны.

vyshyvanka2_afisha2_710px

Система Orphus