15.09.2014

На інтэрнэт-рэсурсе Polak potrafi распачаты збор сродкаў на пераклад на польскую мову і выданне ў Польшчы кнігі пра Алеся Бяляцкага «Справа Бяляцкага». Акцыю праводзіць «Інстытут свабоды» — маладая польска-беларуска няўрадавая арганізацыя, мэтай якой з’яўляецца распаўсюд інфармавацыі пра правы чалавека і падтрымка працэсу дэмакратызацыі ў постсавецкай прасторы.

Пад канец чэрвеня на свабоду выйшаў кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які правёў у няволі больш за 1000 дзён. Нельга забывацца, што напаткала Алеся Бяляцкага і праз што праходзяць штодня палітвязні ў Беларусі.

Таму фундацыя «Інстытут свабоды» хоча перакласці на польскую мову кніжку Валерыя Каліноўскага «Справа Бяляцкага» і верыць, што публікацыя кнігі па-польску будзе нагодай для польскіх чытачоў пазнаёміцца з драмай ганьбаванага, крыўджанага, але непакоранага чалавека і больш даведацца пра лёс выключнага апазіцыянера, жыццё якога бесперапынна ўвасабляе словы Паўла Сцігая пра тое, што заўжды «належыць стаяць на варце праўды, змагацца за справядлівасць, дамагацца свабоды і падтрымліваць салідарнасць».

Варта, каб і палякі даведаліся гісторыю Алеся Бяляцкага – гісторыю гераічнага супраціву і нязломнасці.

Націсні тут, каб падтрымаць праект:

Система Orphus