14.11.2014

У сеціве пайшлі чуткі пра пераход сеткі заправак А-100 на беларускую мову. Афіцыйны бок камэнтароў не дае, але супрацоўнікі АЗС распавялі, як да іх прыехала «Мова нанова» і як будзе адбывацца працэс пераходу.Чуткі былі і раней, але рэзананс зьявіўся пасьля таго, як Андрусь Крэчка выклаў у Фэйсбуку дыялёг з супрацоўнікам А-100:

10000000

За камэнтаром мы зьвярнуліся да кіраўніка ўпраўленьня маркетынгу групы кампаній «А-100 АЗС» Ніны Ніканоравай:

«Мы вельмі шануем беларускую мову, таму мы рэалізуем унутраны праект: аднаўленьне ведаў па мове сярод супрацоўнікаў. Якім чынам і ці будзе працяг у гэтага праекта, камэнтароў даць ня можам».

Не атрымаўшы падрабязнасьцяў, мы запыталіся ў супрацоўнікаў, што яны думаюць і ці ведаюць мову, як ставяцца. Кажа адзін з апэратараў АЗС на Баравой:

«Курсы для кіраўнікоў і супрацоўнікаў ёсьць, і ўжо праходзілі першыя заняткі. Але для нас яны хутчэй забаўляльныя, чым навучальныя, бо мы вельмі саромеемся размаўляць і толькі сьмяемся. Зь першага занятку я памятаю толькі «станік».

Мяркую, што адразу перайсьці з расейскай будзе складана. Але нам сказалі, што калі раптам ня будзем ведаць як па-беларуску, казаць па расейску.

Як адрэагуюць людзі?… Будуць прыязджаць, вядома, каб паглядзець на такі цуд…

Нам патлумачылі, што калі раптам кліенты ня будуць разумець, перапытваць, то адразу пераходзіць на расейскую мову».

Супрацоўнікі распавялі, што па аўторках да іх прыязжаюць вядомыя курсы Глеба Лабадзенкі «Мова нанова».

Апэратары, на пытаньне ці валодаюць яны «мовай», сьмяюцца ў адказ, кажучы, што ў школе вучылі, але не ведаюць. Сярод апытаных кліентаў АЗС, мы не сустрэлі варожага настрою адносна новаўвядзеньня. Некаторыя кіроўцы кажуць, што цяпер будуць запраўляцца толькі на А-100

Система Orphus