dzv2_10_sq
26.11.2014

13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другое ў гэтым годзе свята беларускай культуры, якое пройдзе яшчэ больш маштабна ў мінскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).

13 снежня з 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва будзе працаваць выстава традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход для наведнікаў мерапрыемства вольны. Дадаткова ў экспазіцыйных залах Палаца Мастацтва 13 снежня з 11.00 да 19.00 можна будзе наведаць IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры «ФОРМАЗМЕСТ 703».

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-мэйл: artsiadziba@gmail.com ці па нумару: +375297828881.

Анлайн-трансляцыя «Дня вышыванкі» па хэштэгу #dzv2014 у «Твітары» ды «Інстаграме».
Дадавайце свае фоткі!



Праграма «Дня вышыванкі»

dzv2014

Лекцыі і майстар-класы

Канферэнц-зала:

15.00 – 16.00 — прадстаўленне ўдзельнікаў выставы, конкурсы і падарункі;
16.00 – 16.30 — лекцыя Алеся Таболіча «Традыцыйная арнаментальная татуіроўка — гісторыя і сучаснасць»;
16.50 – 17.20 — «Спеўны сход» — майстры навучаць усіх ахвочых спяваць беларускія песні і атрымліваць задавальненне ад свайго голасу;
17.30 – 18.10 — лекцыя прадстаўніцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Алены Ляшкевіч «Практыкі нашэння і вырабу беларускага традыцыйнага строю»;
18.10 – 18.30 — этна-дуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы Ірэны Катвіцкай.

Фае:

Напрацягу ўсёй выставы:

— мастакі з тусоўкі стрыт-арт праекта Signal ужывую размалююць майкі адмысловымі тэкстыльнымі маркерамі. Ніякіх эскізаў — толькі імправізацыя і ўласны стыль. Гатовыя майкі з унікальнымі роспісамі можна будзе набыць на міні-аукцыёне!

— майстар-клас па выцінанцы;
— арнаментарны бодзі-арт і малюнкі хной ад Валерыі Тумаш, Мар’яны Валуевай ды Ірыны Чэчэт;

15.30 – 16.00 — майстар-клас па калядных спевах ад Пятра Клюева;
16.00 – 16.30 — этна-гурт «Сёмуха»;
16.30 – 17.00 — народныя танцы ад дзіцячага танцавальнага калектыва «Данс Сіці»;
17.00 – 17.20 — этна-дуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы Ірэны Катвіцкай.

Музычная частка

Канферэнц-зала:

18.30 – 19.00 — AMAROKA;
19.10 – 19.40 — ZnaROCK;
19.50 – 20.20 — NAVI;
20.30 – 21.30 — ПАЛАЦ.

Напрацягу дня ў фае і канферэнц-залі будуць праходзіць шматлікія конкурсы з падарункамі ад удзельнікаў выставы.

Выстава

У фае Палацу Мастацтва будуць прадстаўленыя наступныя вытворцы і брэнды:

• байкі, торбы, вышымайкі ды розныя сувеніры ад крамы symbal.by,
«Лічбавыя вышыванкі»,
• народныя і абярэгавыя цацкі,
• дызайнерскія мятлікі Машарскіх,
• вопратка ад sakolka.by,
• льняное адзенне з вышыўкай «Берагіня»,
• шляхетнае мыла ад karali.by,
• гальштукі, мятлікі, бранзалеты з беларускімі арнаментамі ад «Etno Manufaktura»,
• упрыгожванні ад «Belstyle»,
• народныя лялькі-матанкі Юлі Катаржынскай,
• рукавіцы з рознымі ўзорамі і народнымі матывамі ад «Кузкін-дом»,
• паштоўкі, выцінанкі ў рамах, сувенірная кераміка ад Алены Шаліма,
• вырабы з палімернай гліны ад «V-art-@»,
• фірмовыя цішоткі Каляднага фэсту,
• сувеніры і добрыя рэчы ад крамы imbryk.by,
• прадукцыя крамы prastora.by,
• вопратка і сувеніры ад брэндаў LRST ды Stigmata,
• прадукцыя ад крамы «Беларусам»
• драўляныя фiгуркi Анёлаў з роспiсам і персанальным бласлаўленнем ад Angels of AnyOLA-K,
• беларускія настолкі «Разам» і «1514»,
• папяровыя макеты беларускіх замкаў для дзіцячай творчасці ад крамы belzamki.by,
• карціны з традыцыйнымі беларускімі сімваламі ад unibud.by,
• вышываныя дэкаратыўныя падушкі, біжутэрыя, бранзалеты ад Алены Пянкрат.

dzv2014-2

Прапануем усім наведнікам «Дня вышыванкі» прыходзіць у строях і адзенні з элементамі беларускага арнаменту, фатаграфаваць адзін аднаго, рабіць сэлфі, пазначаючы іх адмысловым хэштэгам #dzv2014. Журы са складу арганізатараў абярэ Міс і Містэра «Дня вышыванкі» ды ўзнагародзіць прыемнымі падарункамі.

Сачыце за навінамі па падрыхтоўцы  «Дня вышыванкі» ў падзеях:
Facebook, УКантакце.

dzv2_10_sq_2_inet

Як праходзіў 5 кастрычніка першы «Дзень вышыванкі» чытайце ды глядзіце ў рэпартажах svaboda.org, onliner.by і tut.by.

Система Orphus

каментары:

    15.12.2014 / 19:43

    Для тых, хто не меў магчымасці набыць нешта на самым кірмашы прапануем інтэрнэт-краму prastora.by ў якой шмат цікавостак можна набыць з дастаўкай па ўсім свеце!

    Аліна / Reply
    17.12.2014 / 10:20

    На кірмашы бачыла папругі (белыя з чырвонам арнаментам, не тканыя). Зараз па спасылках не магу знайсці, які брэнд іх выстаўляў. :( Можа, хто ведае/памятае?

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image