belaruskaja-stuzka1_sq
29.11.2014

6 снежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадскай кампаніі #беларускаястужка.

Арганізатары прапануюць кожнаму жадаючаму выбраць адну з трох формаў далучэння да ініцыятывы. У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам  у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.
Першая акцыя «Пазнач сябе беларусам» адбудзецца ў Мінску 6 снежня і прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» 13 снежня ў Палацы Мастацтва. У межах акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам  у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.

Каб кампанія  #беларускаястужка стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня «Пазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса. Таму арганізатарамі кампаніі былі распрацаваныя тры спосабы ўдзелу ў ёй.

 

Першы спосаб (валанцёр):

— стань валанцёрам кампаніі і дапамажы раздаць беларускую стужку 6 снежня ў адной з вызначаных кропак Мінску.

Падыходзіць? Запаўняй форму тут!

Пасля апрацоўкі заявак 4 снежня будучыя валанцёры атрымаюць падрабязную інструкцыю пра план і ўдзел у кампаніі. Асноўныя кропкі раздачы 6 снежня будуць мабільнымі. Валанцёры будуць распаўсюджваць стужку ў людных месцах па ўсім Мінску. Будзе і некалькі стацыянарных кропак, дзе стужка будзе распаўсюджвацца пастаянна і надалей.

 

Другі спосаб (кропка):

— прапануй уласную стацыянарную кропку распаўсюду стужкі (крама, кавярня, офіс ці любое іншае публічнае месца).

Стацыянарныя кропкі патрэбныя як для акцыі 6 снежня (субота), так і для сталага далейшага распаўсюду стужак. Будзе складзеная інтэрактыўная мапа кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку. Спачатку ў Мінску, а пазней і ў іншых гарадах Беларусі гэтыя кропкі будуць пазначаныя адмысловымі налепкамі і плакатамі.

Прапанаваць кропку можна праз гэтую форму!

 

Трэці спосаб (спонсар):

— ахвяруй грошы на стужку і іншыя выдаткі кампаніі.

Адзін метр якаснай і прыгожай стужкі з арнаментам беларускай вытворчасці, калі замаўляць оптам, каштуе каля 2.000 беларускіх рублёў. Для першай акцыі «Пазнач сябе беларусам», на якой запланавана раздаць 5000 метраў, а гэта каля 15 тысяч стужак, патрэбна мінімум 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Таму, чым большая сума будзе сабраная, тым большая колькасць стужкі будзе набытая для раздачы не толькі 6 снежня, а і ў астатнія дні ў розных рэгіёнах Беларусі.

Стужкая, якая будзе набытая на гэтыя сродкі і раздавацца ў межах акцыі «Пазнач сябе беларусам», выглядае так:

stuzka

Ахвяраваць сродкі на кампанію можна трыма спосабамі:

1.

— зрабіць унёсак наяўнымі грошамі ў «Арт Сядзібе», якая знаходзіцца тут: Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ). Пляцоўка адчыненая з панядзелку да суботы з 10.00 да 20.00. Кантактны нумар: +375 29 782-88-81, e-mail: artsiadziba@gmail.com.

2.

— пералічыць сродкі ў аддзяленні любога банка Беларусі на рахунак нашай арганізацыі.

Вось бланк і рэквізіты:

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»,
УНП 191688610, р/р 3015131680014,
ЗАТ «МТБанк», код 153001117.
Прызначэнне плацяжу: добраахвотны ўнёсак на развіццё беларускай культуры.

3.

— ахвяраваць любую суму праз сістэму мабільных плацяжоў «iPay» з нумароў аператараў МТС і life:) на рахунак інфармацыйна-асветніцкай установы «Амарока».

ipaymts ipaylife

Дашліце  з нумароў аператараў МТС і life:) на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) віду:

556  <Уласны нумар мабільнага тэлефона>  <Сума ўнёску>

Увага! Уводзьце свой нумар мабільнага тэлефона з занальным кодам (9 лічбаў без прабелаў). Прыклад: 297654321.

Прыклад SMS-паведамлення: 556 297654321 1000000

4.

— ахвяраваць любую суму праз плацёжную сістэму «PayPal».

Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце па нумару: +375 29 782-88-81.

Стужка з арнаментам ― выдатны спосаб пазначыць сябе беларусам. Яе можна прымацаваць да вопраткі, торбы, машыны ды іншага, каб адзначыць сваю нацыянальную пазіцыю, каб беларус бачыў беларуса і ганарыўся сваёй нацыянальнасцю і Радзімай!

Сачыць за развіццём кампаніі і дадаваць тэматычную інфармацыю можна праз хэштэг #беларускаястужка ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках, а таксама праз падзеі:

УКантакце, Facebook

 

Далучайся да кампаніі! Пазнач сябе беларусам!

belaruskaja-stuzka1_sq

Система Orphus

каментары:

    Кот / Reply
    05.12.2014 / 13:26

    а не страшно ,что вас могут фашистами обьявить и пособниками госдепа?

    Алеся / Reply
    06.12.2014 / 13:40

    Почему с велкома нельзя СМС посылать?

    Аня / Reply
    06.12.2014 / 14:16

    Очень жаль,что с вашими активистами слышно,их уже отпустили?Пусть ответят нач.отдела РОВД и власти,почему было задержание или беларусы могут тебе только колорадские ленты таскать-чужие или беларусы теперь не могут говорить о том что они беларусы,нас уже окончательно продали расиякам?

    Аня / Reply
    06.12.2014 / 18:19

    надеюсь без штрафов?

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image