26.01.2015

Эстафету «Дня вышыванкі» гэтым разам прымаюць Баранавічы.

31 студзеня з 12.00 да 24.00 пад Баранавічамі на тэрыторыі забаўляльнага комплексу і карчмы «Замак Зубра» пройдзе фестываль беларускай культуры «Снежань».

Рамеснікі і майстры, якія хочуць паўдзельнічаць у фестывалі пішыце на artsiadziba@gmail.com.

Кошт квіткоў: 75000; для сям’і або пары: 100000. Дзецям уваход бясплатны.

У кошт уваходзіць маршрутка туды і назад ад пл. Леніна г. Баранавічы або парковачнае месца, калі вы дабіраецеся на сваёй машыне.

Праграма свята:

— «Арт Сядзіба» рыхтуе забаўляльную праграму з конкурсамі і падарункамі, а таксама зладзіць беларускамоўны «Кліп-марафон» і караоке;
— этна-гурт «VURAJ» і «Спеўны Сход» з музычна-забаўляльнай праграмай, якая прымусіць кожнага падпяваць і танчыць;
— «Горад майстроў» — выстава продаж handmade-вырабаў з нацыянальнай сімволікай і не толькі;
— дзіцячая анімацыя ад праекту «Дзіцячая пляцоўка»;
— рыцарскі клуб «Шляхецкая Застава»;
— пазнавальны занятак для дарослых і дзяцей ад курсаў «Мова на нова»;
— каток і ледзяны боўлінг;
— гульні, танцы, майстар-класы і жывая музыка ўвесь дзень;
— вогненнае шоу «Waidelott»;
— нацыянальная кухня;
— міні-заапарк для дзяцей;
— конны клуб «Троя»;

Snezhan-fest1

Як дабрацца:

варыянт №1

У кошт квітка на фестываль уваходзіць маршрутка ад пл. Леніна да карчмы «Замак Зубра» і назад да пл. Леніна. Маршрутка будзе курсіраваць з 11.00 да 20.00.

варыянт №2

На сваёй машыне рухаецеся ў бок Мінска па аўтадарозе Мінск-Масква М1 (8км ад горада) да в. Дуброўна. Вялікі будынак з вежамі, падобны на замак. Заязджаеце на паркоўку. Прапусціць вельмі складана.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што парковачнае месца (на жаль) прадугледжана толькі для тых, хто набыў квіткі, бо частка забаўляльных мерапрыемстваў будзе адбывацца на паркоўцы.

варыянт №3

На сваёй машыне рухаецеся ў бок Мінска па «старой» дарозе Мінск-Масква (8 км. ад горада) да в. Дуброўна. Вялікі будынак з вежамі, падобны на замак.

Система Orphus