sviatamovy1_sq
05.02.2015

22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4) — «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» сабралі шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнэс-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Запрашаем на «Свята Роднай Мовы» 22 лютага з 14.00 да 22.00 у бізнэс-клуб «Imaguru»  (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4).

Кошт квіткоў: 30 тысяч. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Квіткі набывайце ў касе бізнэс-клубу «Imaguru» ў дзень мерапрыемства на ўваходзе ў будынак. Журналістам, відэа-аператарам і фатографам па папярэдняй акрэдытацыі ўваход вольны. Кантакты для акрэдытацыі: +375 29 782-88-81, artsiadziba@gmail.com.

Прамая відэатрансляцыя са Свята ад Радыё Свабода

Сачыце за Святам у Твітары ды Інстаграме па хэштэгу #нашамова



Праграма «Свята Роднай Мовы»

 

nasamova-1

1. Прэзентацыйна-гандлёвая зона (1 паверх, хол)

Увесь дзень:

— кнігі, падарункі, сувеніры, пачастункі ды паштоўкі ад беларускіх рамеснікаў, арганізацый і вытворцаў:

Symbal.by, Prastora.byEtno ManufakturaV-ART-@LiatrisVeterica Craft, Беларускія капкейкі, Tutpletut.com, Ганчарная майстэрня, Revival Crafts Studio, Мятлікі BatloscoТаварыства беларускай мовы, выдавецтвы «Логвінаў», «Паперус»«Галіяфы» ды іншых;

— вядучы Васіль Грыбоўскі (анімацыйнай каманда «Вясёлы Шляхцюк»);
— літаратурна-музычныя выступы з прэзентацыямі ўласных кнігаў ад лепшых пісьменнікаў Беларусі;
— магчымасць набыць квіткі на бліжэйшыя спектаклі тэатра «Ч» «Дзяды» і «Матухна Кураж» ды пазнаёміцца з заснавальнікамі тэатра;
— майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай  і Валянціны Слюнчанкі  па вырабу паштовак-выцінанак.

Па часе:

14.00 – 14.10 — урачыстае адкрыццё «Свята Роднай Мовы»;
14.10 – 14.20 — прадстаўленне ўдзельнікаў Свята, тавараў і вырабаў, прэзентаваных у гандлёвай зоне;
14.20 – 14.30 — прэзентацыя калекцыі гадзіннікаў з беларускім арнаментам «Спадчына» ад брэнду Hay.By і прадпрыемства «Луч»;
14.30 – 14.40 — прэзентацыя беларускамоўнай версіі камп’ютарнай гульні «Легенды Эйзенвальда» беларускай студыі «Aterdux Entertainment»;
14.40 – 14.50 — прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
14.50 – 15.00 — кампанія «Прастора Бай» прадставіць новы брэнд адзення Bializna.by са слоганам «Апранахі са значэннем!».

15.00 – 17.00 — Дзіцячая праграма:

— выступ тэатру-студыі «Зялёны Яблык» з пастаноўкай «Мой сябра Анёлак» паводле Арцёма Кавалеўскага і Змітра Вайцюшкевіча і пастаноўкай «Явар і каліна» паводле Уладзіміра Караткевіча;
— Леанід Дранько-Майсюк з «Вершамі пра Хомку» і вершамі з кнігі «Цацачная крама»;
— батлейка «Мама Му» тэатра «Лямцавая батлейка» з удзелам Веранікі Фаміной і Святланы Бень;
— літаратурна-музычная праграма ад Аксаны Спрынчан, Яраша Малішэўскага і іхняй дачкі Альжбеты;
— Серж Мінскевіч з дзіцячымі песнямі і казкамі.

17.00 – 17.10  пекар-самародак Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінску пачастуе смачнымі пірагамі, якія адмыслова прыгатуе і прывязе на Свята, ды правядзе майстар-клас па ўпрыгожванні пірагоў;

17.10 – 17.30 — выступ беларускамоўнай каманды КВЗ з БДЭУ «Сыны Маркса».

17.30 – 21.00 — літаратурная-музычная праграма:

— прэзентацыя выданняў Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» і «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» з магчымасцю атрымаць аўтограф;
— выступ Віктара Марціновіча, аўтограф-сесія і міні-аўкцыён з апошніх асобнікаў рамана «Мова», магчымасць зрабіць сэлфі з аўтарам;
— прэзентацыя кнігі Алеся Плоткі «Байсан» і сімвала «Vieršnica»;
— выступ Змітра Вішнёва і прэзентацыя яго новай кнігі «Спітыя баркасы»;— аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча з яго кнігай «Ніякай літасьці Альгерду Б.»;
— выступ Вячаслава Корбута;
— выступы бардаў Змітра Бартосіка, Таццяны Матафонавай, Эдуарда Акуліна, Сержа Мінскевіча, Уладзіміра Дрындрожыка, Змітра Захарэвіча, Іллі Санько, Кацярыны Ваданосавай ды іншых.

nasamova-2

2. Музычна-забаўляльная зона (2 паверх, хол)

Увесь дзень:

— выстава плакатаў Уладзіміра Крукоўскага на моўную тэматыку;
— беларуская музыка, забавы і конкурсы.

Па часе: 

14.10 – 14.30 — прэзентацыя выставы плакатаў Уладзіміра Крукоўскага;
14.30 – 15.00
 — лекцыя Насты Кухарэнкі «Гістарычны агляд народных танцаў беларусаў»;
15.00 – 16.00 — занятак для пачаткоўцаў па беларускіх народных танцах ад Насты Кухарэнкі і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Парад моўных курсаў і ініцыятыў:

16.00 – 16.30 — праграма ад літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A»,
16.30 – 16.50 — беларускамоўны стэндап ад Юрася Кірдуна;
16.50 – 17.10 — прэзентацыя праектаў і выданняў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны;
17.10 – 18.00 — праграма ад моўных курсаў «Моваведы»;
18.00 – 18.10 — прэзентацыя ад Цэнтра славянскіх моў і культур курсаў беларускай мовы для дзяцей і кнігі «Урокі-крокі для беларусікаў»;
18.10 – 18.20 — прывітанне на беларускай мове ад жыхароў 32 краін свету прадставяць Кацярына Чаплінская і Аляксандр Куўшынаў з кампаніі «Gurtam»;
18.20 – 18.30 — Агучка-шоў ад Алеся Снега.

Музычная праграма:

18.30 – 19.00 Спеўны сход з Сяргеем Доўгушам;
19.00 – 19.30 — гурт «Vuraj» прадставіць новы праект «Harmonic Style» — лепшыя народныя хіты з двух рэгіёнаў Беларусі – Палесся і Поўначы;
19.30 – 20.00 — гурт «YAMAYA»;
20.00 – 20.30 — гурт «Крама»;
20.30 – 21.00 — супольны праект лідара гурта «Порт Моне» Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай «Варсоба&Катвіцкая» пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»;
21.00 – 22.00 Паліна Рэспубліка.

nasamova-3

3. Адукацыйная зона (2 паверх, канферэнц-зала «Nordic»)

Па часе:

15.00 – 16.00 — праграма ад Falanster.by: прэзентацыя «Як Вікіпедыя можа палепшыць беларускую мову», майстар-клас па дадаванню артыкула ў Вікіпедыю з падрабязнымі тлумачэннямі.

16.00 – 17.00 — праграма ад Infarmatyka.org. Тэматыка выступаў: Навуковая дзейнасць і вышэйшая асвета на беларускай мове ў матэматыцы. Развіццё беларускамоўнай кібернетычнай навукі на сусветным узроўні. Асветніцкая праграма ўніверсітэцкай адукацыі ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі і Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэта (Украіна). Гісторыя ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, яго навуковая дзейнасць.

17.10 – 18.00 — VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы.

18.00 – 19.00 — Моўныя сустрэчы з Пётрам Садоўскім.

19.00 – 20.00 — майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай  і Валянціны Слюнчанкі  па вырабу паштовак-выцінанак.

nasamova-4

4. Гульнявая зона (2 паверх, калідор)

Увесь дзень:

— месца для гульні ў офлайнавую RPG «Легенды Эйзенвальда», якая ўзнаўляе сярэднявечны свет герцагаў, рыцараў і манахаў;
— прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
— асобную гульнявую зону з беларускамоўнымі настолкамі цягам усяго Свята арганізуе моладзевая супольнасць «Знайдзі Сваіх!»

nasamova-5

5. Фота-відэа зона ў студыі «Форвард» (2 паверх, фота-відэа студыя)

Увесь дзень:

— фатаграфуемся ў спецыяльна створаным інтэр’еры ў межах акцыі «Віншуем па-беларуску» і публікуем свае фоткі пад хэштэгам #нашамова;
— чытаем свае ўлюбёныя беларускія вершы на камеру для літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A».

Афіцыйны хэштэг свята — #нашамова.

Пазначайце яго ў сацыяльных сетках разам з вашымі фотаздымкамі і паведамленнямі датычнымі беларускай мовы і «Свята Роднай Мовы».

Сачыце за апошнімі навінамі таксама ў падзеях ва «Укантакце» і ў Фэйсбуку.

Далучайцеся таксама да тыднёвай акцыі #нашамова, якую «Арт Сядзіба» прымеркавала да «Cвята Роднай мовы» і Міжнароднага дня роднай мовы.

З 14 па 22 лютага кожны жадаючы можа прыйсці ў «Арт Сядзібу» (Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, 4 паверх, оф. 430) з 10.00 да 20.00 і ўзяць сабе паштоўку.

Атрымаўшы паштоўку трэба зрабіць фотаздымак з ёю і з хэштэгам акцыі #нашамова размясціць яго ў сваіх сацыяльных сетках.

Таксама далучайцеся да літаратурнага флэшмобу #нашамова. Ідэя заключаецца ў тым, каб запоўніць сацыяльныя сеткі творамі беларускіх літаратараў. Размяшчайце на вашых старонках любімыя беларускамоўныя вершы ці цытаты з фотаздымкамі аўтара і хэштэгам #нашамова, як гэта ўжо робяць іншыя.

prahrama1

 

prahrama2

sviatamovy1_710

Система Orphus

каментары:

    vadzimir / Reply
    09.02.2015 / 15:41

    Мяркую, на сьвяце было б добра зрабіць кропку збору грошаў для Логвінаў.
    Будзе?

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image