Арт Сядзіба > uparty > Беларусам быць VARTA! Першы турнір афлайн гульні па-беларуску
06.02.2015

У аўторак, 3 лютага ў Мінску ўпершыню прайшоў турнір беларускамоўнай гульні «VARTA».
VARTA — новая займальная камандная гульня па-беларуску, падчас якой гульцы спаборнічаюць ў ведах, выконваюць непрадказальныя заданні і змагаюцца за перамогу.

Першая гульня з удзелам вядомых беларускамоўных зорак адбылася ў кавярні «Містраль». У першай гульні прымалі ўдзел такія беларускія зоркі, як, паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў, музыкі Зміцер Афанасенка і Уладзімір Лянкевіч. Рэпартаж з месца падзеяў вёў Пётр Варанько.

На ўваходзе кафэ мяне сустрэлі дзяўчаты, якія адзначалі ўдзельнікаў гульні, раздавалі ім бэйджы. Адметна, што ніякіх патрабаванняў да жадаючых гуляць няма, як напісана на старонцы гульні, акрамя простага жадання размаўляць па-беларуску. Такім чынам на гульню прыйшло 17 удзельнікаў.

Варта

Пачалася праграма са знаёмства. Вядучыя тлумачылі асноўныя правілы і падзялілі усіх ўдзельнікаў на тры каманды: «Дзецюкі», «Лухта» і «Нармальная каманда» — менавіта такія назвы выбралі самыя гульцы.

Знаёмствы

Напачатку першага тура кожная каманда атрымала заданне зрабіць сэлфі з хэштэгам #varta і набраць максімальную колькасць лайкаў у сацыяльнай сетцы.

Сэлфі2

Забягаючы наперад, каманда Віталя Рыжкова «Нармальная каманда» за 2 гадзіны гульні назбірала больш за 300 лайкаў.

5OTZZObVXww

Сама гульня падзялялася на 3 туры. У першым — кожная каманда павінна была адказаць на пытанні з чатырох раздзелаў: «Мова», «Культура», «Гісторыя» і «Беларусь».

DSCN3388

Кожны раздзел меў як даволі простыя пытанні, так і больш складаныя. Пры гэтым, тэмы былі розныя: ад першых гістарычных узгадак краіны да сучаснай рэспублікі. Не абавязкова было быць экспертам, каб адказаць нават на складаныя пытанні. Часцей за ўсё трэба было толькі ўзгадаць той жа школьны падручнік па гісторыі, некаторыя апавяданні нашых пісьменнікаў ці музычны альбом якога-небудзь беларускага гурта.

У выніку каманда Змітра Афнасенкі «Дзецюкі» набрала найбольшую колькасць балаў у першым туры. У другім туры спаборніцтва набыло іншы фармат — выконванне заданняў. На праектары ўдзельнікам паказвалі цікавыя беларускія мясціны: шляхецкія замкі, помнікі вядомых дзеячаў. Гульцы павінны былі ўзгадаць назвы гэтых славутасцяў.

Помнікі3

Хуткі пераклад розных словаў з рускай мовы на беларускую — іншае цікавае заданне. Словы былі як простыя, якія больш менш часта ўжываюцца ў нашым маўленні, так і даволі складаныя, рэдкія.

Трэці тур аказаўся творчым. Удзельнікам уключылі відэа без гуку з нейкім амбіцыёзным мужчынам, які пераканана распавядаў пра нешта і рухаўся. Прыдумаць сваю арыгінальную агучку — было апошняе і самае цікавае заданне фіналу. Камандам далі час на падрыхтоўку.

Відэа2

Напрыканцы гульні вядучыя падлічвалі балы, каб вызначыць каманду-пераможцу, а гульцы ў гэты час вырашылі адзначыць знаёмства куфлямі піва.

У выніку ўсе каманды атрымалі прызы — зніжкі 30% на квіткі канцэрта альтэрнатыўнай музыкі «Брутальнасць», які дарэчы адбудзецца 19 лютага ў клубе «Графіці».

Брутальнасць

«Нармальная каманда» Віталя Рыжкова перамагла ў першай гульні «VARTA» і атрымала  прызавыя цішоткі ад кампаніі «Упартыя Арты».

Першы турнір гульні насамрэч атрымаўся цікавым і займальным. Такім чынам VARTA — гэта не толькі цікавая гульня, але і прыемная сустрэча, на якой можна зайсці новых знаёмых і добра правесці час. Наступная гульня, як абяцаюць арганізатары, пройдзе у пачатку сакавіка.

За навінамі «VARTA» можна сачыць на старонцы гульні ў сацыяльных сетках ды ў афішы на сайце artsiadziba.by.

Система Orphus