13.02.2015

21 і 22 лютага з 11:00 да 20:00 на адной з найпрыгажэйшых і сучасных пляцовак беларускай сталіцы, у парку імя 900-годдзя г. Мінска (каля «Чыжоўка-арэны»), адбудзецца яркае і незабыўнае свята развітання з зімой «Смачная Масленіца» з народнымі гуляннямі і спаборніцтвамі, песнямі, забаўляльнай праграмай на любы густ і, вядома, са cмачнымі блінамі. 

Вялікі арт-фэст «Смачная Масленіца» каля «Чыжоўка-арэны» — гэта ўнікальны беларускі святаточны фестываль з непаўторнай атмасферай. У нядзелю ўвечары адбудзецца грандыёзнае спальванне пудзіла Масленіцы.

Гасцей мерапрыемства чакае:

— кірмаш рамеснікаў і сучаснага «хэнд-мэйд» мастацтва,
— маштабныя зоны гульняў, забаў і атракцыёнаў,
— гульні для дзяцей і дарослых.

Таксама 21 лютага адбудзецца вялікая канцэртная праграма з удзелам беларускіх музычных калектываў:

«Бачу ўпершыню»;
Martin S.;
AMAROKA;
ZnaROCK;
HandMadE.

Уваход вольны.

Калі: 21 і 22 лютага (субота і нядзеля).
Дзе: парк імя 900-годдзя г. Мінска (каля «Чыжоўка-арэны»).
У колькі: з 11 раніцы да 8 вечара.

Інфалінія арт-фэсту: +375 (44) 7746746, +375 (29) 8746746, e-mail: info@southevent.by

maslenica

Система Orphus