У Мінску прайшло «Свята Роднай Мовы» (фота і відэа)

22 лютага на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» прайшло «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства было прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Свята доўжылася восем з паловай гадзінаў. У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» сабралі шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнэс-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Вялікі фотарэпартаж з месца падзеяў падрыхтаваў Андрэй Шаўлюга.

Відэатрансляцыя са Свята ад Радыё Свабода