02.03.2015

19 сакавіка пройдзе першы канцэрт гурта HURMA у Jack club у гэтым годзе.

Гурт HURMA — гарадскі інтэлігентны поп-рок з беларускімі тэкстамі.
Гурт існуе ўжо трэці год, за гэты час паспеў праявіць сябе ў розных намінацыях:

«Дэбют году-2013» па версіі парталу Tuzin.fm; першая песня «Шукай» стала «Беларускамоўным хітом» на Песні Года-2013 тэлеканала ОНТ; фіналіст Нацыянальнай музычнай прэміі ЛИРА.

Песня «Сэрца мільёнаў» запісана разам з хорам, гэта былі знаёмыя, прыхільнікі. Падчас запісу знята live-відэа. Так сама HURMA выступіла з хорам на юбілейным канцэрце Вячаслава Статкевіча у Белдзяржфілармоніі.

Квіткі ўжо можна набыць у Jack club.
Кошт: 80 000 руб.
100 000 руб. — месца за столікам

Даведкі і замова квіткоў па тэл:
+375 17 200 17 83

x7IHluLu_pM

Система Orphus